Вы тут

Беларусь 5 пакажа матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы


У чацвер, 29 чэрвеня, спартыўны канал Белтэлерадыёкампаніі пакажа абодва дамашнія матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы УЕФА з удзелам мінскага «Дынама» і салігорскага «Шахцёра».


У 18.20 на тэлеканале «Беларусь 5» пачнецца прамая трансляцыя са стадыёна «Трактар», дзе мінскае «Дынама» прыме каманду з Фарэрскіх астравоў «Рунавік». А пасля заканчэння паўфінальнага матча Кубка канфедэрацый, які таксама трансліруе «Беларусь 5», у 23.00 будзе паказана гульня з удзелам салігорскага «Шахцёра» і літоўскай каманды «Судува».

У Белтэлерадыёкампаніі паведамілі, што ў інтарэсах балельшчыкаў, а таксама з прычыны адсутнасці асвятлення на стадыёне «Трактар», спецыялістамі тэлеканала «Беларусь 5» было прапанавана мінскаму «Дынама» пачаць матч у 18.30, а салігорскаму «Шахцёру» — у 20.30. Салігорцы адмовіліся ісці на прапанаваныя ўмовы і заявілі час пачатку свайго матча ў 19.00. Такім чынам, гульню з Салігорска тэлеканал «Беларусь 5» пакажа ў запісе.

Зараз вядуцца перамовы адносна паказу двух гасцявых матчаў мінскага «Дынама» і салігорскага «Шахцёра» ў рамках першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы УЕФА.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ліга Еўропы ў прамым эфіры

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.