Вы тут

Свойскі мядзведзь


Мой дзядуля — Міхась Шатроў — той чалавек, каго называюць «старой загартоўкі»: заўсёды сабраны, бадзёры і, нягледзячы на тое, што яго ўзрост набліжаецца да 90 гадоў, на дзіва энергічны. Я люблю пераглядаць сямейны альбом, дзе нямала старых здымкаў: вось мой дзядуля, зусім маленькі, стаіць з татам, мамай і брацікам, а вось ён ужо ў Іркуцкім авіяцыйным ваенным вучылішчы рыхтуецца да палёту і свайго першага скачка з парашутам. Але самы незвычайны здымак звязаны з яго юнацтвам. На ім — дзядуля, яго брат і... мядзведзь сядзяць на адным дрэве. Фота зроблена ў Томскай вобласці, у Сібіры, дзе і вырас дзядуля. Умовы ў тых краях былі суровыя: вёсачка, якой сёння ўжо няма на карце, размяшчалася сярод тайгі. Аднойчы дзядуля з сям'ёй падабралі ў лесе медзведзяня. Паляўнічыя забілі мядзведзіцу, а яе дзіця засталося адно. Вырашана было ўзяць яго дадому. Адмысловая дыета, выхаванне — і мядзведзь быў практычна ручным. Ён быў ахоўнікам хаты — абараняў сям'ю ад дзікіх жывёл, якія маглі выйсці з лесу. У мядзведзя быў свой домік у двары — яго, вядома, цяжка параўнаць з сабачай будкай, але па сутнасці ідэя была падобная. Сям'я дзядулі была не адзінай, хто падбіраў медзведзянят, тады гэта была справа калі не звыклая, то не настолькі незвычайная, як сёння.

Сваё жыццё дзядуля звязаў з авіяцыяй, быў ваенным лётчыкам. У сям'і ён узор для падрастаючага мужчынскага пакалення. Мы ганарымся ім, з задавальненнем слухаем гісторыі з яго сібірскага дзяцінства і пераглядаем гэтыя старыя здымкі зноў і зноў.

Шаноўныя чытачы! Конкурс «Фотаздымак з гісторыяй» працягваецца. Мы па-ранейшаму чакаем ад вас цікавых фота з сямейнага альбома. Здымкі (не больш за тры) з невялікай гісторыяй дасылайце з адпаведнай пазнакай на адрас: вуліца Б. Хмяльніцкага, 10а, 220013, г. Мінск або іnfо@zvіаzdа.bу. Найлепшага аўтара чакае прыз. Арыгіналы дасланых фотаздымкаў абавязкова вяртаюцца.

Наталля ТОЛКАЧ,

г. Ліда

Каментары

Дзякуй за расповед!

Выбар рэдакцыі

Культура

У Нясвіжы як у Парыжы

У Нясвіжы як у Парыжы

Радзімазнаўства. Адрасы пісьменства.

Калейдаскоп

Анамальнае надвор'е райцэнтра Акцябрскі. Калі пячэ па-беларуску

Анамальнае надвор'е райцэнтра Акцябрскі. Калі пячэ па-беларуску

Гутарка пра надвор'е, лічу, — геніяльная вынаходка. 

Эканоміка

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Адукаваныя людзі загадзя плануюць свой паток фінансаў, размяркоўваючы іх па перспектыўных напрамках, тым самым забяспечваючы сабе нябеднае жыццё.