Вы тут

Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 12%


Стаўка рэфінансавання з 19 ліпеня зніжаецца з 13% да 12% гадавых. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка. Стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў знізяцца з 15% да 14% гадавых.


Гэтае рашэнне прынята па выніках праведзенага штоквартальнага пасяджэння праўлення Нацыянальнага банка па пытаннях ацэнкі і прагнозу тэндэнцый у эканоміцы, знешнім сектары і грашова-крэдытнай сферы з улікам замацавання станоўчых тэндэнцый у эканоміцы. Інфляцыя захоўваецца на нізкім узроўні. Паводле ацэнкі, сёлета ў чэрвені ў гадавым вымярэнні яна складзе каля 6,2%. Пры гэтым назіраецца аднастайнасць дынамікі інфляцыі па таварных групах, што сведчыць аб павышэнні ўстойлівасці яе запаволення. Гэта пацвярджае і дынаміка базавай інфляцыі, якая ў чэрвені ацэньваецца на ўзроўні каля 5,3% у гадавым выражэнні. Замацаванню гэтых тэндэнцый спрыяюць умераныя тэмпы росту грашовай прапановы, пазітыўныя змены ў збалансаванасці плацежнага балансу і ўстойлівасць валютнага рынку. Чыстая прапанова замежнай валюты, якая захоўваецца на ўнутраным валютным рынку, станоўча ўплывае на ўзровень золатавалютных рэзерваў і забяспечвае стабільнасць абменнага курсу беларускага рубля. На гэтым фоне працягваецца запаволенне інфляцыйных чаканняў, што спрыяльна адаб'ецца на інтэнсіўнасці росту цэн у наступныя месяцы.

Магчымасці далейшага зніжэння працэнтных ставак у эканоміцы будуць вызначацца ўстойлівасцю памяншэння інфляцыйных рызык. Стаўка рэфінансавання зніжаецца ў Беларусі ўжо у шосты раз з пачатку года.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.