Вы тут

Да Дня Незалежнасці ў Гродне праходзіць канцэртны марафон


На працягу тыдня лепшыя калектывы вобласці выступаюць на летняй сцэне цэнтральнай плошчы горада. Праграма доўжыцца з 18 да 22 гадзін.


Савецкая плошча на гэтым тыдні выглядае па-асабліваму ўтульна і ажыўлена. Гродзенцы прыходзяць сюды вечарамі, каб атрымаць асалоду ад выступлення калектываў, якія маюць званні «народны», «заслужаны», «узорны». Усяго да Дня Незалежнасці выступяць 400 калектываў з усіх раёнаў вобласці.

— Артысты рады выступіць на абласной сцэне, — задаволена дырэктар Цэнтра культуры Воранаўскага раёна Ірына Камінская. — У некаторых калектывах, як напрыклад, у «Лявонаў», змяніўся склад ансамбля, і некаторыя яшчэ ў абласны цэнтр з канцэртам не выязджалі.

Удзельнікам канцэртаў імпануе, што на плошчы збіраецца нямала гледачоў. Гродзенцы прыходзяць сем'ямі, многія размяшчаюцца ў крэслах каля сцэны ці за столікамі летняга кафэ.

— Наш марафон мы назвалі «Талентаў россып — да Свята краіны», — расказала вядучы метадыст абласнога метадычнага цэнтра Святлана Дуброўская. — Ён праходзіць упершыню і прысвечаны аднаму з найважнейшых дзяржаўных свят — Дню Рэспублікі Беларусь. Многія вакальныя нумары выконваюцца на беларускай мове, танцы ў асноўным народныя. Гэта прэстыжна — прыняць удзел у такім марафоне.

Таксама на плошчы працуе інтэрактыўная дзіцячая пляцоўка і выстаўка-продаж выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Трэба адзначыць, што Савецкая плошча паступова набывае статус культурнага цэнтра Гродна. Тут пачаўся летні музычна-турыстычны сезон канцэртаў «Нядзеля ля Палаца».

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Загаловак у газеце: Штовечар ля Палаца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».