Некалькі дзён ужо каталікі накіроўваюцца ў Мядзельскі раён у вёску Будслаў, дзе ў старажытным касцёле знаходзіцца санктуарый цудадзейнай іконы Божай Маці Будслаўскай, якую касцёл Беларусі лічыць нябеснай апякункай.
Пілігрымы ідуць да славутай вёскі, адмераўшы і па сто, і па сто пядзесяць кіламетраў. А парафіянам з Баранавічаў і Ліды давялося прайсці больш за дзвесце кіламетраў. Наш карэспандэнт Анатоль Кляшчук сустрэў пілігрымаў з Барысава, Жодзіна, Лагойска, Вілейкі, Ракава каля вёскі Камена, пабыў на прывалах і прыйшоў з імі ў вёску Даўгінава Вілейскага раёна. Адтуль да Будслава застаёцца не болей за двацаць кіламетраў.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.