Вы тут

Спікеры верхніх палат сустрэліся са старшынямі губерняў і выканкамаў


Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі — гэта ўнікальная пляцоўка для сустрэчы не толькі дзелавых колаў з усіх куткоў нашых краін, але і непасрэдна ўлад. На палях мерапрыемства за некалькі гадзін да пленарнага пасяджэння адбылася сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча і старшыні Савета Федэрацыі Валянціны Мацвіенкі з кіраўнікамі рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і суб'ектаў Расійскай Федэрацыі.


«Мы не павінны спыняцца ў развіцці, а павінны выкарыстоўваць новыя формы работы, якія будуць садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці нашых эканомік», — заявіў спікер верхняй палаты беларускага парламента. Гэтаму ў тым ліку садзейнічае і правядзенне такіх мерапрыемстваў, як Форум рэгіёнаў, лічыць Міхаіл Мясніковіч.

Пры гэтым Валянціна Мацвіенка адзначыла, што сучасныя ўмовы развіцця сусветнай эканомікі патрабуюць ад краін новых падыходаў ва ўзаемадзеянні, і Беларусі, і Расіі яны якраз і патрэбны. На яе думку, дзвюм краінам неабходна пераходзіць ад гандлёвага супрацоўніцтва да рэалізацыі новых перспектыўных сумесных праектаў і стварэння сумесных вытворчасцяў. Старшыня Савета Федэрацыі лічыць, што паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі дзейнічае мноства пагадненняў аб супрацоўніцтве, але не ўсе з іх выконваюцца. Таму варта актуалізаваць дакументы аб партнёрстве і пры неабходнасці дапоўніць іх планамі на перспектыву. Важна, каб сінхранізацыя заканадаўстваў дзвюх краін магла б сапраўды зняць многія пытанні, заўважыла Валянціна Мацвіенка і прапанавала ўдзяліць гэтай тэме асаблівую ўвагу.

На мерапрыемстве таксама абмяркоўвалася і тэма стварэння беларускага квартала ў Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведаміў губернатар паўночнай расійскай сталіцы Георгій Палтаўчанка і дадаў, што за сродкі гарадскога бюджэту праводзіцца конкурс на найлепшае архітэктурна-планіровачнае аблічча будучага беларускага квартала, і пасля там будуць працаваць менавіта беларускія будаўнікі. У той жа час губернатар канстатаваў, што асобныя бюракратычныя бар'еры ў заканадаўстве тармозяць рэалізацыю праекта. «Раз мы працуем сумесна над прарыўнымі праектамі, у нас і заканадаўства павінна быць адпаведнае», — падкрэсліў ён.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Не гандлем адзіным

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?