Вы тут

Хто ўзяў «Кубак бізнесу па футболе»?


У турніры па міні-футболе прынялі ўдзел 28 аматарскіх каманд, а пераможцам стала карпаратыўная зборная кампаніі «Хёндэ АўтаГрад».


Турнір арганізавала камунікацыйная кампанія GBS пры падтрымцы Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». На працягу месяца ў турніры адбыліся 100 матчаў, было забіта 700 галоў, у гульнях прынялі ўдзел больш за 500 гульцоў. Гульні праходзілі на штучных палях Беларускай федэрацыі футбола з прафесійным судзействам, матчы абслугоўвалі 14 арбітраў, якія судзяць матчы вышэйшай і першай лігаў Чэмпіянату Беларусі па футболе.

«Чатыры гады таму мы знялі спартзалу і сфарміравалі каманду. Паступова наша захапленне набірала абароты, і цяпер мы паказваем выдатныя вынікі. Акрамя футбола, работнікі кампаніі займаюцца плаваннем, мы любім  актыўны лад жыцця», — падзяліўся ўражаннямі дырэктар кампаніі «Хёндэ АўтаГрад» Аляксандр Філістовіч. Пераможцы атрымалі ў падарунак  шасцікілаграмовы шкляны Кубак ручной работы, СПА-адпачынак і экскурсію па Менску на аўтобусе Minsk City Tour.

Мячы, якімі ўдзельнікі турніра гулялі ў групавым этапе і этапе плэй-оф, былі перададзены выхаванцам дзіцячага дома-інтэрната №5 г. Мінска — пераможцам штогадовага рэспубліканскага турніру, які праводзіцца Беларускай федэрацыяй футбола па міні-футболе сярод каманд дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дзіцячых вёсак і кадэцкіх вучылішчаў «Футбол — твой сябар назаўжды!».

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.