Вы тут

Як стаць экагаспадыняй?


Вітаю вас, шаноўныя сябры, у нялёгкі час “наступства” розных святаў на нашу краіну! Не паспела адысці навагодняя мітусня, як на календары — дні закаханых, мужчын і жанчын (коску можна ставіць па жаданні). Зразумела, што наводзіць парадак неабходна рэгулярна, але калі вы чакаеце гасцей з якой-­небудзь нагоды, прыбрацца хочацца асабліва чыста. Мы ўжо казалі пра бытавую хімію, як яе правільна выбіраць і выкарыстоўваць, але ў гэтым выпуску мы параім, як наогул без яе абысціся.

 

1. Адбельвальнік можна цалкам замяніць на перакіс вадароду (дастаткова 2-3 ст. лыжкі на адно пранне) ці нашатырны спірт.

2. Замест пральнага парашку можна ўзяць звычайнае гаспадарчае мыла (яго дастаткова нацерці на тарку).

3. Асвяжальнік паветра можаце зрабіць самі! Трэба толькі набыць ватныя шарыкі ці дыскі і намачыць іх эфірнымі масламі (на ваш густ). Таксама можна напоўніць пульверызатар вадой, спіртам і 2-3 кроплямі эфірнага масла. Некалькі “пшыкаў” — паветра прыемна пахне.

4. Звычайная харчовая сода — гэта сапраўдны поліачышчальнік амаль на ўсе выпадкі жыцця! Яе можна выкарыстоўваць для мыцця посуду (нават у халоднай вадзе), для вывядзення розных плямаў, для чысткі алюмініевых, храміраваных, стальных і пластыкавых паверхняў. З дапамогай соды можна вярнуць колер , бляск срэбру, вымыць халадзільнік. У сусветнай павуціне лёгка знойдуцца рэцэпты хатніх мыйных сродкаў на аснове соды. Эфект здзіўляе і вопытных гаспадынь!

5. Воцат хутка і без напружання дапамо жа вымыць санвузел: яго дэзінфіцыру ючыя ўласцівасці пазбавяць ад шкодных мікробаў. Воцатам адмываюць плітку, кафлю, шкло, выдаляюць накіп (дарэчы, апошняе адносіцца і да лімоннай кіслаты. Дастаткова дабавіць пакецік у электрачайнік — і ўвесь накіп знікне). Калі ж у літар воцату пакласці цэдру любых цытрусавых і даць настаяцца каля 2 тыдняў, а затым працадзіць і разбавіць вадой 1:1, то вы атрымаеце выдатны экалагічны мыйны сродак для розных паверхняў.

6. Трэба пазбавіцца ад цвілі ці ачысціць вырабы з бронзы і медзі? Вам дапамогуць звычайныя соль і лімон!

Дарэчы, мы часта забываемся на тое, што спяшацца пры ўборцы (і не толькі) не трэба. Не абавязкова адмываць хімічнымі сродкамі разлітае на пліту малако, дастаткова заліць яго на некаторы час вадой і даць адмокнуць. Памятайце, што хатняя хімія — асноўны забруджвальнік бытавых стокавых вод, якія трапляюць у вадаёмы, а далей ізноў да чалавека. У нашых руках не дапусціць далейшае забруджванне вады — галоўнага жыццёвага рэсурсу. Хай пакуль невялікімі крокамі — шляхам невялікай адмовы ад бытавой хіміі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».