Вы тут

У «Гродзенскай крэпасці» ветэраны сустрэліся з кіраўніцтвам вобласці


У гісторыка-культурным комплексе «Гродзенская крэпасць — Партызанскі лагер» адбылася сустрэча ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з кіраўніцтвам вобласці і моладдзю.


Партызанскі лагер размешчаны непадалёку ад Гродна, каля агратурыстычнага комплексу «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы». Два гады таму тут з'явілася і каплічка памяці. У адметныя для краіны даты — у Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці, — сюды прыходзяць удзельнікі вайны, прадстаўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў, маладыя гродзенцы, каб ускласці кветкі, а таксама нагадаць, якой цаной заваяваны незалежнасць краіны і мірнае жыццё.

Не адзін год правяла ў партызанскім атрадзе Лідзія Жыткевіч. Яе бацькі разам з дзецьмі выехалі з акупіраванага Мінска і трапілі ў партызанскі лагер. Лідзія Сцяпанаўна была тады няпоўналетняй, але працавала нараўне з дарослымі — даглядала параненых, гатавала ежу, мыла бялізну. Лідзія Жыткевіч прайшла доўгімі франтавымі дарогамі і сустрэла Перамогу ў Берліне. І цяпер, у свае 92 гады, лічыць вялікім шчасцем жыць пад мірным небам.

Падчас нефармальных зносін намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч адзначыў, што кіраўніцтва краіны мэтанакіравана падтрымлівае палітыку захавання і ўмацавання міру. І ветэраны ўнеслі ў гэта самы важкі ўклад.

Рыгор Абялеўскі, ветэран-памежнік, расказвае, што тут ішлі жорсткія баі як у Першую, так і ў Другую сусветную вайну. Наваколле, дзе цяпер стаіць турыстычны комплекс, памятае немала крывавых бітваў. Таму і каплічка тут узведзена ў гонар Божай Маці Аўгустоўскай — заступніцы воінаў і абаронцаў.

— Для падрастаючага пакалення крайне важна даведацца аб гісторыі вайны ад саміх ветэранаў, на іх прыкладзе ў моладзі фарміруецца пачуцце патрыятызму, жаданне працягваць традыцыі, — зазначыў Віктар Лісковіч.

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Загаловак у газеце: Святочная місія ветэранаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».