Вы тут

Кіраўніком Мінскага аблвыканкама стаў Анатоль Ісачанка


На ХХVІІ сесіі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання разглядалася толькі адно пытанне — кандыдатура кіраўніка Мінскага аблвыканкама. Аднагалосным рашэннем дэпутатаў гэтую пасаду заняў Анатоль Ісачанка, які раней працаваў памочнікам Прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Мінскай вобласці.


— На ўсіх этапах працоўнай дзейнасці Анатоль Ісачанка адказна ставіўся да сваіх абавязкаў, праяўляў ініцыятыву, дэталёва вывучаў кадравы патэнцыял таго ці іншага рэгіёна. Прыйшоўшы працаваць у Мінскую вобласць, ён аператыўна паглыбіўся ва ўсе праблемы, — адзначыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля КАЧАНАВА, прадстаўляючы кандыдатуру магчымага старшыні.

Па яе словах, Анатоль Ісачанка прайшоў усе прафесійныя ступені — ад інжынера да кіраўніка. «Таму ён ведае, што адбываецца на зямлі, — дадала Наталля Качанава. — І я ўпэўнена, што з абраннем Анатоля Ісачанкі Мінская вобласць атрымае новы этап у станаўленні і развіцці».

Пасля абрання старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка падзякаваў за аказаны давер, падтрымку яго кандыдатуры, пасля чаго расказаў аб праблемах вобласці. Сёння перад новаабраным кіраўніком стаяць такія задачы, як актывізацыя інвестыцыйнай дзейнасці, праца з кадрамі, развіццё інфраструктуры і выхад на рэнтабельную работу прадпрыемстваў.

— Кожны кіраўнік на пэўным этапе павінен вырашаць тыя праблемы, якія сёння надзённыя. А ў цэлым, пра што б ні казалі, усе паказчыкі накіраваныя толькі на адно — каб нам жылося лепш. Тое, што датычыцца эканомікі, прыбытковасці, кадравага патэнцыялу, — гэта ўсё складнікі аднаго — дабрабыту нашага народа, — дадаў Анатоль Ісачанка.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Загаловак у газеце: У Міншчыны ёсць кіраўнік

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».