Вы тут

Трактар — сваімі рукамі


Незвычайную паслугу пачаў прапаноўваць ахвотным Мінскі трактарны завод. 5 ліпеня ўпершыню ў гісторыі прадпрыемства ўдзел у зборцы трактароў прынялі турысты. Пра гэта паведаміў спецыяліст МТЗ па рабоце сярод моладзі Сяргей Сідаровіч.


Турыст з ЗША Ханц Хаймбургер.

Удзел у вытворчасці сусветна вядомага трактара ўзяла інтэрнацыянальная каманда з пяці чалавек: трох беларусаў, амерыканца і швейцарца. У корпусе зборкі яны выканалі пяць аперацый на канвееры, у тым ліку ўстаноўку элементаў рулявой цягі. Апрануўшы на сябе спецадзенне прадпрыемства, прамысловыя турысты будуць працаваць пад наглядам спецыялістаў МТЗ. Сабраныя трактары пазней, як і іншыя, адправяцца на рэалізацыю. Пасля завяршэння работы першыя наведвальнікі атрымалі сертыфікаты аб удзеле ў працэсе зборкі трактара.

Кошт такой забавы дастаткова дэмакратычны — усяго 9 рублёў. Апошнім часам МТЗ актыўна развівае прамысловы турызм. Ад пачатку года на заводзе пабывала больш за 1360 экскурсантаў, з іх звыш 300 замежных гасцей з 23 краін, у тым ліку з Нігерыі і Аўстраліі.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».