Вы тут

Беларускія трактары танцуюць не толькі ў сталіцы


Беларускія трактары танцуюць не толькі ў сталіцы на дзень нараджэння МТЗ і на парадзе ў гонар Дня Незалежнасці.


Інтэрнэт-мем МТЗ: «Захоўвай спакой і рулі трактарам».

Упершыню яны выканалі танцавальны нумар у Бабруйску ў дзень святкавання 630-годдзя горада. Жыхарам і гасцям больш чым з 30 краін свету, якія прыбылі на міжнародны фестываль «Вянок дружбы», паказалі прэм'еру танцавальна-харэаграфічнага нумара, галоўныя партыі ў якім выканалі трактары «Беларус-320.4» вытворчасці «Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў».

Група з шасці трактароў «Беларус-320.4», якімі кіравалі работнікі завода, апраўдала чаканні некалькіх тысяч гледачоў. Прадстаўленне было выканана з высокім прафесіяналізмам у кожным руху. Важнай адметнасцю нумара, пастаўленага галоўным рэжысёрам гарадскога палаца мастацтваў Анатолем Брычэнкам, якая адрознівала яго ад таго, што было раней паказана ў Мінску, стала музычнае суправаджэнне. Яго выканаў жывы аркестр. Як адзначаюць спецыялісты па турызму, далейшае развіццё новага кірунку «трактарнага мастацтва» можа зрабіць яго адной з візітных картак не толькі Бабруйска, але і Беларусі ў цэлым.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Незвычайныя танцы ў Бабруйску

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?