Вы тут

Мясніковіч і Понта абмеркавалі пытанні міжпарламенцкага супрацоўніцтва


Падчас сустрэчы старшыня Савета Рэспублікі Беларусі Міхаіл Мясніковіч і старшыня Камісіі па еўрапейскіх пытаннях Палаты дэпутатаў парламента Румыніі, кіраўнік дэлегацыі парламента Румыніі ў ПА АБСЕ Віктар-Віярэл Понта абмеркавалі пытанні міжпарламенцкага супрацоўніцтва і закранулі перспектывы двухбаковых адносін.


— Міжпарламенцкае супрацоўніцтва летась ужо пачало набіраць абароты. Мяркую, што наша цяперашняя сустрэча дасць ім дадатковы імпульс, — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

На 26-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, адзначыў Міхаіл Мясніковіч, агучваецца шмат цікавых ідэй. На яго думку, поспех сесіі ўжо бачны, таму што прысутнічае давер, сумленнасць адносін і ўзаемапавага адзін да аднаго падчас абмеркавання пытанняў парадку дня,  новых ідэй і прапаноў. Парламентарый звярнуў увагу на тыя ініцыятывы, якія згадаў Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, ключавую прапанову пра тое, што Мінск гатовы ўзяць на сябе пэўную ролю ў арганізацыі дыскусіі па новым Хельсінкскім працэсе.

— Праблем у Еўропе назапасілася шмат, як новых, так і застарэлых, і іх не трэба замоўчваць, — падтрымаў выказванне Прэзідэнта старшыня Савета Рэспублікі. — Я прачытаў інтэрв'ю спадарыні Меркель, яна таксама гэтым занепакоена, але вельмі слушна заўважыла, што не трэба хаваць праблемы пад стол. І мне падаецца, што мінская пляцоўка магла б быць дастаткова камфортнай для абмеркавання гэтых і іншых пытанняў. Мы не заангажаваны па нейкіх блокавых абавязках і таму маглі б імкнуцца да забеспячэння парытэтнасці, уважліва адносіцца да тых праблем, якія будуць сфармуляваныя ўдзельнікамі дыскусій.

Са свайго боку кіраўнік дэлегацыі парламента Румыніі ў ПА АБСЕ адзначыў, што яго зацікавіла, як Беларусь дастаткова паспяхова развівае адносіны з многімі еўрапейскімі краінамі. Віктар-Віярэл Понта таксама выказаў меркаванне, што нашы краіны павінны працаваць разам для развіцця двухбаковых эканамічных адносін.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

yurgel@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Крок насустрач

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».