Вы тут

Метал «грэе» рукі?


Днямі ў Мінску на месцы злачынства быў затрыманы намеснік генеральнага дырэктара па фінансавай і эканамічнай палітыцы ААТ «БелАЗ». Наручнікі на яго надзелі падчас атрымання хабару ў 1200 долараў ЗША ад прадстаўніка сталічнай камерцыйнай структуры. Грошы прызначаліся ў якасці «платы» за спрыяльнае вырашэнне пытання аб першачарговай аплаце за пастаўленую на БелАЗ партыю металу.


— Да таго ж 5 ліпеня былі затрыманы начальнік бюро і эканаміст ААТ «БелАЗ», — паведаміў часова выконваючы абавязкі начальніка Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Рыгор ЕЎЧАР. — Устаноўлена, што з 8 чэрвеня па 4 ліпеня яны таксама атрымлівалі хабар ад прадстаўнікоў гэтай жа фірмы. «Падзяка» прызначалася за станоўчае вырашэнне пытання аб заключэнні дагавораў на пастаўку металу. Аказалася, што гэтая незаконная схема дзейнічала ад мінулай восені. Метал для «БелАЗа» закупаўся па коштах, якія перавышалі рынкавыя. А прадстаўнікі прадпрыемства сістэматычна атрымлівалі хабар, памер якога складаў пэўны працэнт ад сумы пагаднення. У падазраваных, сярод якіх і трое прадстаўнікоў камерцыйнай структуры, арыштавана маёмасць — шэсць аўтамабіляў прэміум-класа, грашовыя сродкі і каштоўнасці, а таксама 7 аб'ектаў нерухомасці.

Галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарату Следчага камітэта Беларусі распачало крымінальныя справы па артыкулах 430 і 431 Крымінальнага кодэкса (атрыманне і дача хабару адпаведна). Максімальная санкцыя па гэтых артыкулах — 15 і 7 гадоў пазбаўлення волі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».