На ХІХ Сусветным кангрэсе рускай прэсы «Партнёрства ў імя будучыні: прыярытэты сучаснай цывілізацыі» Выдавецкі дом «Звязда» быў узнагароджаны Ганаровай граматай ад урада Расійскай Федэрацыі за подпісам старшыні Дзмітрыя Мядзведзева.
Як адзначаецца ў дакуменце, узнагарода была ўручана «за вялікі ўклад у захаванне рускай мовы і культуры, а таксама ў справу кансалідацыі суайчыннікаў за мяжой».
Выдавецкі дом «Звязда» з'яўляецца выдаўцом медыйнай і кніжнай прадукцыі галоўным чынам на беларускай мове, разам з тым пэўную частку сваёй выдавецкай дзейнасці вядзе таксама і на рускай. Так, на сёння ў Выдавецкі дом «Звязда» ўваходзяць такія выданні на рускай мове, як газета «Союз-Евразия» (выдаецца як укладка ў газету «Звязда»)
і часопіс «Нёман». Часткова на рускай мове выходзяць часопісы «Алеся» і «Родная прырода». Важнай часткай дзейнасці Выдавецкага дома з'яўляецца і рэалізацыя сумесных праектаў з газетамі і часопісамі Расійскай Федэрацыі.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.