Вы тут

У Віцебску прайшлі мерапрыемствы Дня моладзі


Пад дэвізам «Беларусь — крыніца натхнення» ў Віцебску прайшлі мерапрыемствы Дня моладзі.


Ужо другі год падчас ХХVІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў горадзе ладзяцца імпрэзы, прысвечаныя Дню моладзі. Сёлета свята вырашылі падоўжыць: ініцыятыва Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі атрымала ў распараджэнне ўжо два дні. Арт-парад, спаборніцтва дыджэяў, танцавальны марафон, фестываль субкультур і фаершоу — Дзень моладзі прапанаваў гасцям «Славянскага базару» вельмі разнастайную праграму.

— Асаблівасць гэтага фестывалю — у імкненні аб'яднаць не толькі беларускую таленавітую моладзь, але і прадстаўнікоў іншых краін, — зазначыў кіраўнік БРСМ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Белякоў. — Мы хочам, каб межы Дня моладзі пашыраліся і на фестываль прыязджала як мага больш падлеткаў. Сёння да нас далучыліся таленавітыя юнакі з Расіі, Украіны, Казахстана.

Сёлета на Дні моладзі з'явілася пляцоўка «Беларусь — наш родны дом», дзе сустрэліся прадстаўнікі розных нацыянальных аб'яднанняў.

Дар'я ЧАРНЯЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Шляхамі маладосці

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.