Вы тут

Барысаўскі БАТЭ прабіўся ў 3-і кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў


Пасля дамашняй нічыёй тыдзень таму (1:1) у гасцявой сустрэчы падапечныя Аляксандра Ермаковіча перамаглі ерэванскі «Алашкерт» з лікам 3:1, што дазволіла ім працягнуць удзел у самым прэстыжным футбольным турніры Еўропы.

На 18-й хвіліне сербскі форвард «Алашкерта» Ураш Ненадавіч трапіў у вароты Дзяніса Шчарбіцкага — 1:0, гэта прымусіла барысаўчан зайграць больш актыўна, і ўжо праз пяць хвілін пасля прапушчанага мяча Міхаіл Гардзяйчук зраўняў лік, а на 35-й хвіліне сустрэчы ён жа другі раз трапіў у вароты гаспадароў.


— Мы хацелі выйграць — і зрабілі гэта. Вядома, было цяжка. Зрэшты, іншага і не чакалі. Яшчэ да матча разумелі: ва ўмовах спёкі прыйдзецца гуляць праз «не магу». Атрымалася праявіць маральна-валявыя якасці. Ад таго значнасць перамогі яшчэ вышэйшая. На мае галы працавала ўся каманда. Хлопцы — малайцы, — адзначыў Міхаіл.

На 78-й хвіліне Максім Валадзько забіў трэці мяч, зняўшы ўсе пытанні пра пераможцу.

— Пачатак матча для нас склаўся горш не прыдумаеш. Мала таго, што цяжка было прыстасавацца да няпростых умоў надвор'я, нязвыклага газона, дык яшчэ і прапусцілі. Але змянілі ход сустрэчы за кошт валявых якасцяў, характару, — падкрэсліў галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч. — Плюс выканальніцкае майстэрства таго ж Мішы Гардзейчука. Гол, які ён забіў, надаў камандзе ўпэўненасці. Напэўна, мы былі мацнейшыя ў плане рэалізацыі сваіх момантаў. Мы былі адным кулаком, адзіным калектывам, біліся адзін за аднаго, гэта самае галоўнае.

У 3-м крузе кваліфікацыі галоўнага кантынентальнага турніру чэмпіёны Беларусі будуць сапернічаць з найлепшай камандай Чэхіі, пражскай «Славіяй». Першая сустрэча адбудзецца 25 ліпеня ў чэшскай сталіцы, гульня ў адказ — 2 жніўня на полі «Барысаў-Арэны».

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Прага — прама па курсе

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.