Вы тут

Міністр замежных спраў Латвіі прыехаў з рабочым візітам у Мінск


У нашай краіне працуе звыш 900 кампаній з латвійскім капіталам. Гэта сведчыць пра пэўны давер і ўзаемны інтарэс паміж дзвюма краінамі. На сустрэчы міністраў замежных спраў Беларусі і Латвіі бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва.


Актывізацыю кантактаў паміж дзяржавамі адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір МАКЕЙ. На гэта ўплывае і працэс нармалізацыі стасункаў нашай рэспублікі з Еўрапейскім саюзам. Павышэнне ўзроўню двухбаковых палітычных кантактаў спрыяе развіццю раўнапраўнага дыялогу і супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы. Міністр замежных спраў Беларусі адзначыў патэнцыял у такіх галінах, як дрэваапрацоўка, вытворчасць харчовай прадукцыі, фармацэўтыка, лагістыка, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, турызм і будаўніцтва. Да таго ж новыя магчымасці ва ўзаемадзеянні адкрываюцца для нашых краін як удзельніц ініцыятывы эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

Уладзімір Макей адзначыў, што цяпер, напярэдадні правядзення ў Беларусі і Латвіі чэмпіянату свету па хакеі 2021 года, неабходна пачынаць працу па стварэнні сумесных турыстычных маршрутаў, удасканаленні аўтамабільнай інфраструктуры і прыдарожнага сэрвісу. Гэта дапаможа эфектыўна выкарыстаць турыстычны патэнцыял абедзвюх краін.

Па выніках перагавораў міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс РЫНКЕВІЧС падкрэсліў, што ў Латвіі няма больш пытанняў да беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2017». Нягледзячы на тое, што Беларусь і Латвія належаць да розных блокаў — АДКБ і НАТА адпаведна, — узаемадзеянне ў галіне бяспекі ідзе канструктыўна. «Мы з павагай ставімся да выбару, які ёсць у нашых краін у сферы ваеннай бяспекі», — дадаў міністр замежных спраў Латвіі. Таксама Эдгарс Рынкевічс адзначыў станоўчыя зрухі ў аб'ёмах гандлю пасля пэўнага крызіснага перыяду.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Дыялог з паўночнымі суседзямі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?