Вы тут

Беларусь прадставіла даклад па дасягненні Мэт устойлівага развіцця


Там, у Нью-Ёрку, прайшла агульная дыскусія міністэрскага сегмента палітычнага форуму высокага ўзроўню па ўстойлівым развіцці. Падчас яе нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мар'яна ШЧОТКІНА прадставіла даклад нашай краіны.


Тэматыка сёлетняга форуму акрэслена як «Выкараненне галечы і садзейнічанне росквіту ў свеце, які змяняецца». Кіраўнік беларускай дэлегацыі адзначыла меры, якія ўжо прыняты ў Беларусі для рэалізацыі мэт да 2030 года, а таксама нашы найбліжэйшыя планы. Адзін з намераў — выбудаваць цеснае ўзаемадзеянне паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі дзеля дасягнення Мэт устойлівага развіцця. З гэтай жа нагоды будзе выкарастаны механізм парламенцкіх слуханняў і нацыянальных кансультацый з удзелам шырокага кола партнёраў, у тым ліку грамадзянскай супольнасці.

Мар'яна Шчоткіна адзначыла заснаванне Прэзідэнтам Беларусі паста нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, а таксама стварэнне нацыянальнага савета па ўстойлівым развіцці на ўзроўні кіраўніцтва профільных органаў дзяржаўнага кіравання і рэгіёнаў краіны. Акрамя гэтага, яна звярнула ўвагу на праблемы дзяржаў з сярэднім узроўнем даходу. «Як краіна з сярэднім узроўнем даходу, Беларусь выступае за больш скаардынаваную падтрымку намаганняў у галіне развіцця гэтай катэгорыі краін, — адзначыла Мар'яна Шчоткіна. — Прапануем прыняць асобны план дзеянняў ААН па працы з краінамі з сярэднім прыбыткам па прыкладзе аналагічных планаў для іншых катэгорый дзяржаў, якія развіваюцца, а таксама распрацаваць крытэрыі, якія выходзяць за рамкі толькі даходу на душу насельніцтва».

Да таго ж віцэ-спікер Савета Рэспублікі звярнула ўвагу на інтэграцыйныя аб'яднанні. У гэтым кірунку важную ролю выконваюць рэгіянальныя структуры, якія звязваюць дзейнасць на глабальным і нацыянальным узроўнях. Яна нагадала пра ідэю інтэграцыі інтэграцый, а таксама прапанавала выкарыстоўваць пляцоўку Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН для абмеркавання шляхоў узаемадзеяння паміж інтэграцыйнымі аб'яднаннямі.

Таксама Мар'яна Шчоткіна сустрэлася з першым намеснікам Генеральнага сакратара ААН Амінай Махамед, якая высока ацаніла дзейнасць Беларусі па дасягненні мэт устойлівага развіцця.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Крокі да агульнай мэты

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».