Вы тут

У Беларусі можа з'явіцца музей Дастаеўскага


Паважаная, можна сказаць, родная мне «Звязда»! Спяшаюся падзяліцца з табой, з чытачамі газеты  радаснай навіной: у Беларусі, у нашым Іванаўскім раёне, да 200-годдзя з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага, дасць бог, з’явіцца музей генія сусветнай літаратуры.


А пачыналася ўсё з таго, што 30 студзеня 2014 г. «Звязда» апублікавала мой ліст пад назвай «Аднавіць сядзібу Дастаеўскіх». У ім я  прапаноўваў звярнуцца да кіраўніцтва Саюзнай дзяржавы з хадайніцтвам аб выдзяленні сродкаў на ўшанаванне памяці, пісаў аб тым, што іх не так многа і трэба, бо архітэктурны праект і падрабязнае апісанне радавога гнязда пісьменніка  ёсць у досыць багатым школьным музеі ў Дастоеўскай сярэдняй школе. Да таго ж дом быў драўляны, калодзеж і агароджа таксама...

Гэтую публікацыю рэдакцыя накіравала на разгляд у Міністэрства культуры, яно ў сваю чаргу зрабіла хадайніцтва ў кіраўніцтва Саюзнай дзяржавы і сродкі на музей знайшліся. Цяпер задача ў тым, каб своечасова і якасна распарадзіцца імі —  скарыстаць па прызначэнні.

...Так сталася, што Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага лепш ведаюць на Захадзе, чым у сябе на радзіме. А таму ўпэўнены, што  турыстычны маршрут да сядзібы генія стане адным з самых папулярных у нашай краіне, ад чаго і мы самі адчуем яшчэ большы гонар за свайго знакамітага земляка.

Леанід Якаўлевіч Сянюта,

 г. Мінск

Загаловак у газеце: «Аднавіць сядзібу Дастаеўскіх»? Справа гонару!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.