Вы тут

Хроснай маці «Калыханкі» — 80


22 ліпеня адзначыць круглую дату легенда беларускага тэлебачання, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, уладальніца медаля Францыска Скарыны Ніна Шоба.


Трапіўшы на цэнтральнае тэлебачанне пасля працоўнай загартоўкі ў «раёнцы» і літаратурна-драматычнай рэдакцыі Гомельскага тэлебачання, Ніна Шоба ўзялася за няпростую і вельмі патрэбную справу — перадачы для дзяцей і падлеткаў. Менавіта з яе лёгкай рукі ў маленькіх беларусаў з'явілася ўласная вячэрняя казка — славутая «Калыханка». А задуманыя і рэалізаваныя Нінай Шобай маштабныя музычна-тэлевізійныя конкурсы «Чырвоныя гваздзікі», «Усе мы родам з дзяцінства» і «Сузор'е надзей» адкрылі для шырокай публікі шэраг імёнаў вядомых сёння артыстаў, сярод якіх заслужаная артыстка Беларусі Іна Афанасьева і першая ўдзельніца дзіцячага «Еўрабачання» Вольга Сацюк...

І нарэшце, «Спартландыя», якая дзякуючы Ніне Вячаславаўне нарадзілася на Беларускім тэлебачанні яшчэ ў 1969-м, не толькі больш як тры дзесяцігоддзі пратрымалася ў тэлеэфіры, а літаральна крочыла з экранаў у жыццё. Як сцвярджаюць калегі-тэлевізійнікі, калі першых удзельнікаў перадачы даводзілася шукаць у школах, то праз некалькі гадоў яе ведалі ў самых аддаленых кутках СССР, школьныя настаўнікі фізкультуры занатоўвалі арыгінальныя ідэі для правядзення спартыўных спаборніцтваў, дый сама назва «Вас выклікае Спартландыя» стала крылатым выразам... Вучні Ніны Шобы часта ўспамінаюць яе творчы запал, імпэт і адданасць справе. І, безумоўна, сардэчна віншуюць любімую настаўніцу з днём нараджэння!

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.