Вы тут

Асцярожна: стыхія!


Каля берагоў Турцыі і Грэцыі адбыўся землятрус магнітудай амаль 7 балаў.


Як паведамляе БЕЛТА, землятрус адбыўся ўчора ноччу каля 1.30 па мясцовым часе ў Эгейскім моры. Паводле ацэнак спецыялістаў, яго магутнасць склала ад 6,7 да 6,9 бала. Эпіцэнтр знаходзіўся за 10 кіламетраў ад папулярнага ў турыстаў курортнага горада Бодрум на паўднёвым захадзе Турцыі і за 16 кіламетраў ад грэчаскага вострава Кос.

Розныя крыніцы паведамляюць пра тое, што ў Бодруме пацярпела каля 70 чалавек, у турэцкім горадзе Мугла шпіталізацыя спатрэбілася некалькім жыхарам. На востраве Кос — каля 120 пацярпелых, загінула 2 чалавекі.

У твітэр-акаўнце Міністэрства замежных спраў Беларусі з'явілася інфармацыя, што беларусы не звярталіся ў спецыялізаваныя органы па выніках здарэння. Таксама адзначаецца, што пасольствы Беларусі ў Турцыі і Балгарыі (у Грэцыі — па сумяшчальніцтве) сочаць за сітуацыяй у сувязі з землятрусам.

Пазней стала вядома, што ўлады Турцыі прынялі рашэнне адправіць на востраў Кос судна, якое эвакуіруе каля 200 турэцкіх грамадзян — для гэтага спатрэбіцца не менш за 2 рэйсы. З-за землятрусу пацярпелі порт і аддзяленне мытні на востраве, таму мясцовыя ўлады ўзгаднілі рэйс на найбліжэйшую прыстань.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».