Вы тут

“Маладосць” № 7: нагода адправіцца ў захапляльнае падарожжа


“Маладосць” № 7: нагода адправіцца ў захапляльнае падарожжа

Калі сівы Полацк можна параўнаць з коранем Беларусі, а Мінск з яе моцным ствалом, то Гродна – гэта неўвядальная кветка на дрэве нашай краіны. Менавіта гэтай кветцы і прысвечаны ліпенньскі нумар часопіса “Маладосць”.

Бясспрэчна, адной з галоўных разынак яго з’яўляецца грунтоўны матэрыял, прысвечаны музею польскай пісьменніцы Зоф’і Налкоўскай: “Музей польскай пісьменніцы Зоф’і Налкоўскай, размешчаны ў Гродне, — адзіны такі ў свеце. У Польшчы, у мястэчку Валомін, у доме яе юнацтва, створаны музей сям’і Налкоўскіх: навукоўца-географа, публіцыста, грамадскага мысляра Вацлава Налкоўскага і яго дачок — пісьменніцы Зоф’і Налкоўскай і скульптара Гані Налкоўскай. Але наш, гродзенскі, мала што персаніфікаваны, дык яшчэ і створаны на два гады раней, чым польскі. А між тым пані Зоф’я пражыла ў нашым горадзе нейкія пяць гадоў, нават напоўных, і былі яны спрэс нешчаслівыя. Але вось у адным з памяшканняў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзнікае экспазіцыя, дзе дэманструецца ўсё, што датычыцца яе творчасці і жыцця”.

Ліпеньскі нумар парадуе чытачоў і калектыўнай падборкай вершаў паэтаў Гродзеншчыны. А пра што часцей за ўсё пішуць паэты? Ну вядома ж, пра каханне! Агульны настрой падборкі ўдала перадаюць вершы Анатоля Брусевіча:

Хто мы? Сімвалы гэтай самотнай, няскончанай восені?  
А і Б, што сядзяць на трубе і гатовыя знікнуць, як дым?  
А быць можа, я той перакулены човен ля возера,  
Што чакае цябе — аксамітную хвалю вады?”

Дарэчы, пра хвалі. Не шмат хто ведае, што знакаміты нарвежскі пісьменнік Кнут Гамсун акрамя прозы пісаў і вершы, самы вядомы з якіх называўся “Хваля за зваляй”. Вы, верагодна, спытаецеся пры чым тут Гамсун і якое дачыненне ён мае да новага нумара “Маладосці”? Самае непасрэднае! Звярніце ўвагу на артыкул Евы Лявонавай, якая па костках разабрала творчасць нарвежскага генія: Філіграннае псіхалагічнае майстэрства пісьменніка закранула ўсе кампаненты яго мастацкай сістэмы. Не ў апошнюю чаргу гэта даты-чыцца дыялогу. У Гамсуна чалавек адкрываецца ў дыялогах рознага кшталту — з прыродай, Богам, людзьмі, і часта гэтыя дыялогі адбываюцца ў непарыўнай злітнасці аднаго з адным, выконваючы якраз функцыю паглыблення мастацкага псіхалагізму: ахопленыя каханнем героі прамаўляюць зусім не адпаведныя стану словы, а фігуры змаўчання даносяць больш за рытуальны абмен фразамі”.

Шмат цікавага прыхоўвае гэты нумар. Тут і традыцыйныя калумністы, і вершы Віктара Шніпа, і артыкулы, прысвечаныя Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы, і эксклюзіўны рэпартаж з фестэваля Webcon. Ну чым не нагода адправіцца ў захапляльнае падарожжа?

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

У 90 % выпадкаў людзі не ведаюць, як правільна мыць галаву.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У Блізнятаў ёсць шанц кардынальна змяніць жыццё.