Вы тут

Матэматыку зноў будуць здаваць усе выпускнікі


Пералік выпускных экзаменаў за курс базавай і сярэдняй школы ў наступным годзе не зменіцца. Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік прадметаў, якія будуць здаваць выпускнікі ў 2017/2018 навучальным годзе.

Як і раней, дзевяцікласнікаў чакае дыктоўка па беларускай і рускай мовах, а веданне матэматыкі ў іх правераць з дапамогай кантрольнай работы.


Адзінаццацікласнікаў чакаюць два пісьмовыя экзамены (па матэматыцы, беларускай ці рускай мове на выбар) і два вусныя (па замежнай мове і гісторыі Беларусі). Такім чынам, матэматыку будуць здаваць усе — і «фізікі», і «лірыкі»... Але ўжо ў гэтым годзе адбыўся першы масавы выпуск з профільных класаў. А на старшай профільнай ступені вывучаюцца на павышаным узроўні і фізіка, і хімія, і біялогія, і іншыя дысцыпліны. Таму ўзнікае заканамернае пытанне: чаму выпускнікі не здаюць іспыты па сваім профілі? Па прадметах, якія яны вывучалі на павышаным узроўні два апошнія гады?

Напрыканцы навучальнага года начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Святлана Уклейка прызналася на сустрэчы з журналістамі, што пакуль незразумела, што рабіць з колькасцю экзаменаў, улічваючы даволі сціслыя тэрміны выпускной экзаменацыйнай кампаніі, якой на пяткі наступае ЦТ. «Да таго ж паміж выпускнымі іспытамі абавязкова павінен быць прадугледжаны дзень для адпачынку, таму павялічыць іх колькасць праблематычна», — растлумачыла яна і праінфармавала, што пытанне з пераглядам пераліку прадметаў на выпускных экзаменах будзе абмяркоўвацца ў чэрвені—ліпені на ўзроўні кіраўнікоў і спецыялістаў аддзелаў і ўпраўленняў адукацыі, а таксама падчас выездаў ва ўстановы адукацыі, каб знайсці разумны баланс.

Да таго ж усе з нецярплівасцю чакалі вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання, каб прааналізаваць, як справіліся з тэстамі па «сваіх прадметах» выпускнікі профільных класаў. Пакуль што гэта інфармацыя на агучвалася, але рашэнне пакінуць усё на наступны год без змен, ужо прынятае. Дарэчы, апасенні, што большасць дзесяцікласнікаў будуць выбіраць на старшай ступені школы гуманітарны профіль, не спраўдзіліся. Пакуль што сярод прадметаў, якія вывучаюцца старшакласнікамі на павышаным узроўні, лідзіруюць фізіка і матэматыка.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.