Вы тут

Аляксандр Папкоў наведаў Дрыбінскі раён Магілёўскай вобласці


У рамках свайго візіту старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні паўдзельнічаў у пасяджэнні Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта. На ім Аляксандр Папкоў звярнуў увагу на тое, што сёння неабходна дакладна каардынаваць працу кіруючых органаў раёна для паўсюднага развіцця рэгіёна.


Акрамя таго, Аляксандр Папкоў правёў асабісты прыём грамадзян, на якім былі прыняты ўсе ахвотныя. Галоўнымі пытаннямі нефармальных зносін сталі новыя працоўныя месцы, вядзенне асабістых падсобных гаспадарак, а таксама арганізацыя спрыяльных умоў для вядзення бізнес-праектаў.

Усе, хто звярнуўся да старшыні Пастаяннай камісіі, атрымалі неабходныя тлумачэнні. Рашэнне праблем, якія запатрабавалі дадатковага вывучэння, Аляксандр Папкоў узяў на кантроль.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Асаблівая ўвага — на раёны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?