Вы тут

На Беларусь абрынуліся навальніцы і ліўні


Работы па аднаўленні электразабеспячэння вядуцца ў 26 населеных пунктах Мінскай вобласці, паведамілі ў РУП "Мінскэнерга".

Лініі электраперадачы аварыйна адключаліся ў выніку неспрыяльных умоў надвор'я 26 ліпеня ў Барысаўскім, Мінскім, Слуцкім і Стаўбцоўскім раёнах. "Аднаўленнем электразабеспячэння займаюцца 15 брыгад і 22 адзінкі тэхнікі. Па стане на 9.00 працягваліся работы ў 26 населеных пунктах. У бліжэйшы час электразабеспячэнне будзе цалкам адноўлена", - праінфармавалі ў Мінскэнерга.


У Брэсцкай вобласці з-за разгулу стыхіі без электрычнасці застаюцца дзевяць населеных пунктаў, паведамілі на РУП "Брэстэнерга".

У Брэсцкай вобласці 25 ліпеня ў выніку праходжання навальнічнага фронту, які суправаджаўся моцным ветрам, адбылося адключэнне электраэнергіі ў 86 населеных пунктах Баранавіцкага, Бярозаўскага, Брэсцкага, Пружанскага, Пінскага, Ганцавіцкага, Ляхавіцкага, Маларыцкага і Кобрынскага раёнаў. Па стане на 10.00, без электрычнасці застаюцца жыхары пяці вёсак у Пінскім раёне і чатырох - у Кобрынскім. Спецыялісты плануюць аднавіць электразабеспячэнне да 15 гадзін. У ліквідацыі наступстваў непагадзі задзейнічана 41 брыгада і 25 адзінак тэхнікі.


У Мінску за мінулыя суткі выпала 77 мм ападкаў, што складае 87% месячнай нормы. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова. 

У Мінску дождж пачаўся 25 ліпеня прыкладна ў 18.00 і працягваўся на працягу ночы. У перыяд з 21.00 да 6.00 у сталіцы выпала 53 мм ападкаў.

З-за моцнага ліўня былі падтопленыя 14 участкаў дарог. У сувязі з гэтым адбылося спыненне альбо абмежаванне руху 37 тралейбусных і 22 аўтобусных маршрутаў. Былі падтопленыя ўчасткі: прасп.Партызанскі - вул.Ангарская, пр.Дзяржынскага - пл.Багушэвіча, насупраць вул.Кальварыйская, 29, вул.Арлоўская - ул.Карастояновой, прасп.Партызанскі - ул.Ванеева, насупраць бульвара Шаўчэнкі, 20, насупраць ул.Богдановича, 78, ул.Волгоградского - Лагойскі тракт, насупраць вул. Гарэцкага, 2, вул.Шаранговіча - вул.Лабанка, вул.Прытыцкага - вул.Кунцаўшчына, насупраць вул.Якубава, 48, пр.Пушкіна - вул.Прытыцкага, насупраць пр.Пераможцаў, 20, корп.2.


Работнікі МНС з зон падтапленняў вынялі 8 легкавых аўтамабіляў. Праводзіліся работы па распілоўцы зваліліся дрэў і адпампоўванні вады. Працавала спецыяльная тэхніка ДВА "Гаррамаўтадар", ДВА "МГЖГ", экіпажы ДАІ. Пацярпелых няма. Вядуцца аднаўленчыя работы.


Моцныя дажджы прайшлі і ў іншых рэгіёнах краіны. Так, за мінулыя суткі ў Ганцавічах выпала 53 мм ападкаў, або 58% месячнай нормы, у Баранавічах - 48 мм ападкаў (51%), у Брэсце - 21 мм ападкаў (29%).

 

У Беларусі з-за непагоды застаюцца без электразабеспячэння 37 населеных пунктаў у Брэсцкай і Мінскай абласцях. Такая інфармацыя размешчана на сайце МНС Беларусі.


Паводле інфармацыі ДВА "Белэнэрга", на працягу мінулых сутак перыядычна парушалася электразабеспячэнне 283 населеных пунктаў. Адключэнні аператыўна ліквідуюцца аварыйнымі брыгадамі.

У выніку праходжання навальнічнага фронту з парывамі ветру да 16 м/с былі пашкоджаны дахі двух жылых дамоў і шасці сельскагаспадарчых будынкаў у двух населеных пунктах Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці і Клецкага раёна Мінскай вобласці. Акрамя таго, зафіксавана 15 выпадкаў падзення дрэў у Брэсцкай вобласці і два выпадкі ў Мінску.

У Брэсцкай, Мінскай абласцях і ў Мінску былі падтоплены 26 жылых дамоў, 19 прыватных падворкаў і тры адміністрацыйныя будынкі.

Паводле БЕЛТА

Фота sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».