Вы тут

Электронныя падручнікі трэба ўкараняць без адмовы ад папяровых


У Беларусі неабходна ўкараняць электронныя падручнікі без адмовы ад друкаваных. Такое меркаванне сёння, адказваючы на пытанні работнікаў прадпрыемства «Алеся», выказала міністр інфармацыі Лілія Ананіч.


Па інфармацыі БЕЛТА, міністр азнаёмілася з вытворчасцю і асартыментам прадукцыі, якую выпускае кампанія. Яна выказала меркаванне, што прадпрыемству трэба больш раскручваць свой брэнд, які карыстаецца заслужанай папулярнасцю ў старэйшага пакалення і можа быць не менш папулярны сярод цяперашняй моладзі. Міністр адзначыла, што прадпрыемства валодае дастатковым рэсурсным і кадравым патэнцыялам, каб вырашаць гэтае пытанне.

Размаўляючы з калектывам, Лілія Ананіч падрабязна спынілася на асноўных аспектах сацыяльна-культурнай палітыкі беларускай дзяржавы. Традыцыйнаму мастацтву, нацыянальнаму кіно, тэатру і іншым сферам у Беларусі ўдзяляецца вялікая ўвага. Штогод на развіццё культуры накіроўваецца больш за BYN420 млн. У краіне рэалізуецца адпаведная дзяржпраграма.

Што да электронных падручнікаў, то Лілія Ананіч паведаміла, што днямі спецыялісты Міністэрства інфармацыі і Нацыянальнага інстытута адукацыі абмяркоўвалі перспектывы навучальнага кнігавыдання. Яна адзначыла, што калегі з Міністэрства адукацыі выступаюць за тое, каб не адмаўляцца ад папяровых падручнікаў, даючы пры гэтым магчымасць доступу да электронных. У Мінінфарме такія падыходы падзяляюць.

Міністр адзначыла, што ў перспектыве ў Беларусі ператварэнне ў ІT-краіну. «Маладое пакаленне, цяперашнія школьнікі будуць рабіць гэтую новую эканоміку. Яны павінны быць на ты з новымі тэхналогіямі», — перакананая яна.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».