Вы тут

Экспазіцыю «Летні настрой» арганізавала БЕЛТА ў Gallerіa Mіnsk


Гэтым летам надвор'е не надта песціць беларусаў цеплынёй ды яркім сонейкам. Але экспазіцыя «Летні настрой», арганізаваная БЕЛТА сумесна з адміністрацыяй Цэнтральнага раёна сталіцы ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Gallerіa Mіnsk, безумоўна, уздыме настрой гараджанам і гасцям.


Выстаўка складзена з чатырох дзясяткаў работ, выкананых фотамастакамі — супрацоўнікамі БЕЛТА. Тут можна пабачыць згадкі з яркіх падзей жыцця краіны, маляўнічыя пейзажы і партрэты беларусаў.

Кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна сталіцы Ігар Бузоўскі лічыць, што ідэя выстаўкі «Летні настрой» вартая падтрымкі і праект будзе працягвацца і пашырацца.

Яго думку падчас адкрыцця выстаўкі падтрымаў генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрый Жук. Дзмітрый Аляксандравіч таксама дадаў, што экспазіцыя будзе рэгулярна папаўняцца цікавымі і запамінальнымі работамі, а да дня горада яна будзе абноўленая

Марына ВЕСЯЛУХА

vеsіаluhа@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Промні сонца — на фотаздымках

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».