Вы тут

Аляксандра Герасіменя заваявала бронзавы медаль чэмпіянату свету


Гэта першая ўзнагарода беларусаў на сусветным першынстве па плаванні ў Венгрыі. У фінальным заплыве на дыстанцыі 50 м на спіне Герасіменя, паўтарыўшы рэкорд Еўропы, фінішавала трэцяй з вынікам 27,23 секунды. «Золата» ў гэтай дысцыпліне ў бразільянкі Эцьен Медэйрас (27,14 сек.), «серабро» ўзяла кітайская спартсменка Юань Хуэй Фу (27,15 сек.).


— Шмат хто казаў: што ж табе не жывецца спакойна пасля Алімпіяды! Але я адчувала, што порах яшчэ застаўся, тым больш на гэтай дыстанцыі сябе не да канца рэалізавала. Хацела паспрабаваць гэта зрабіць, тым больш, што на Алімпійскіх гульнях дыстанцыі 50 м на спіне няма. Хацела завяршыць усё прыгожа, медаль чэмпіянату свету — гэта нядрэнна, але заўсёды складана сказаць, ці з'яўляецца гэты турнір для цябе апошнім, — адзначыла Аляксандра. — З аднаго боку, я хацела б заняцца сям'ёй і асабістым жыццём, як і казала раней, з другога — можна сумясціць гэта з кар'ерай. Калі буду адчуваць, што сілы ёсць, змагу працягнуць. Калі адчую, што неканкурэнтаздольная, то не буду мучыць сябе.

Цяперашні бронзавы медаль — трэцяя ўзнагарода чэмпіянатаў свету для Аляксандры Герасімені. Раней у 2007 годзе ў Мельбурне яна заваявала «серабро» на 50 м на спіне, у 2011 годзе ў Шанхаі выйграла «золата» на 100 м вольным стылем. На Алімпіядах спартсменка тройчы ўздымалася на п'едэстал — у яе актыве два сярэбраныя медалі Лондана-2012 (100 м і 50 м вольным стылем), а таксама «бронза» Рыа-дэ-Жанейра-2016 (50 м вольным стылем).

Спаборніцтвы ў Будапешце будуць доўжыцца да 30 ліпеня.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Хацела завяршыць усё прыгожа»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?