Вы тут

Жонка схавала гарэлку, муж... выклікаў міліцыю


У дзяжурную частку Цэнтральнага РУУС сталіцы звярнуўся мужчына, які пражывае на вуліцы Чарвякова. Ён паведаміў, што яго жонка скандаліць і кідаецца з нажом...


Міліцыянеры, якія выбылі на ўказаны адрас, высветлілі, што заяўнік знаходзіцца ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, таму і ўзнік канфлікт з жонкай: яна схавала і не аддавала бутэльку гарэлкі. Мужчына пакрыўдзіўся і вырашыў правучыць жанчыну.

— У такіх выпадках грамадзяне, якія ажыццявілі заведама лжывае паведамленне, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 17.6 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь «Заведама лжывае паведамленне», які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу да 15 базавых велічынь (у выпадку здзяйснення яго ўпершыню), а калі яно здзейснена паўторна на працягу аднаго года пасля накладання спагнання за такое ж парушэнне — да 50 базавых велічынь, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна Абозная.

Таксама Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь прадугледжана крымінальная адказнасць за заведама лжывы данос (частка 1 артыкула 400 КК Рэспублікі Беларусь), за ўчыненне якога парушальніку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў. Калі грамадзянін заведама лжыва заяўляе аб здзяйсненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства або штучна стварае доказы абвінавачання, ці здзяйсняе гэтыя дзеянні з карыслівых меркаванняў, то ў яго дзеяннях ужо бачыцца частка 2 артыкула 400 КК Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».