Вы тут

Лукашэнка 2 жніўня правядзе рэспубліканскую селектарную нараду


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 2 жніўня правядзе рэспубліканскую селектарную нараду па пытаннях уборкі ўраджаю ў 2017 годзе, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Асаблівая ўвага да цяперашняй уборачнай кампаніі выклікана тым, што на яе аказваюць уплыў няўстойлівыя ўмовы надвор'я. Таму кантроль за правядзеннем палявых работ, вынік якіх уплывае на стан эканамічнай і харчовай бяспекі дзяржавы, вядзецца на вышэйшым узроўні.

На селектарнай нарадзе плануецца падрабязна абмеркаваць ход уборачнай кампаніі, у тым ліку падыходы па забеспячэнні максімальнай захаванасці ўраджаю, пытанні рэсурснага і тэхнічнага аснашчэння сельгасарганізацый. Пра стан спраў даложаць кіраўнікі рэгіёнаў, якія падчас правядзення мерапрыемства будуць знаходзіцца на прамой сувязі.

Загаловак у газеце: Асаблівая ўвага

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.