Вы тут

А госці — байкеры ў вышыванках


Днямі ў гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца, што на Гродзеншчыне, мясцовыя жыхары заўважылі незвычайны вясельны картэж. Малады прыехаў па маладую не на лімузіне і нават не на звычайным аўтамабілі, а на матацыкле. Суправаджалі жаніха таксама байкеры, усе як адзін адзетыя ў... вышыванкі.


Мы адшукалі шчаслівых маладажонаў, Кацярыну і Андрэя Кананчукоў і іх гасцей і распыталі, чаму яны вырашылі зладзіць такі незвычайны вясельны перформанс.

Але, як аказалася, ніякага перформанса першапачаткова і не задумвалася. Усе элементы свята адпавядаюць поглядам і ладу жыцця маладых людзей.

— Проста Андрэй — ён з Пінска — запрасіў сваіх сяброў з роднага горада (усе яны з даўніх часоў захапляюцца матацыкламі, таксама як і мой муж), — тлумачыць Кацярына. — Адзець вышыванкі на свята — цалкам іх ініцыятыва. Яны вельмі цікавыя хлопцы, любяць падарожнічаць па краіне, вывучаюць гісторыю Беларусі.

І сапраўды выявілася, што вышыванка для гэтых незвычайных байкераў — не проста модная і адпаведная сучасным трэндам рэч. Ды і па вялікім рахунку ці задумваюцца яны пра трэнды? Зусім не. Для іх гэта — цалкам натуральная з'ява.

— У рашэнні так прыбрацца на вяселле да сябра не бачым нічога незвычайнага, мы проста палескія хлопцы, — тлумачыць сябар маладога Зміцер Зырко. — Па завядзёнцы матацыклісты носяць на спіне «колеры» — знакі іх клуба, нешта накшталт герба. Мы ж не робім сабе пафасных рэчаў, вышыванкі — гэта і ёсць нашы «колеры». Ну і нельга не сказаць, што мы ўсе фанаты свайго краю, ганарымся тым, што мы з Палесся, шануем саю культуру і традыцыі.

Марына ВЕСЯЛУХА

vеsіаluhа@zvіаzdа.bу

Фота Сяргея МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якія меры прымаюцца, каб не дапусціць трагедый на чыгунцы?

Якія меры прымаюцца, каб не дапусціць трагедый на чыгунцы?

Карэспандэнты «Звязды» адправіліся ў рэйд разам з супрацоўнікамі МУС.

Грамадства

Як не заблукаць у лесе і што рабіць, калі гэта адбылося?

Як не заблукаць у лесе і што рабіць, калі гэта адбылося?

Каб «ціхае паляванне» не стала пошукавай аперацыяй.