Вы тут

«Советской Белоруссии» — 90 гадоў


У нашы дні «СБ. Беларусь сегодня» лічыцца адным з самых аўтарытэтных дзяржаўных друкаваных перыядычных выданняў краіны. «Газета ідзе наперад разам з краінай і ўносіць свой уклад у яе развіццё», — сказаў учора на святкаванні 90-гадовага юбілею выдання першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.


Максім Рыжанкоў адзначыў, што журналісты выдання выяўляюць праблемныя аспекты жыцця краіны, папулярызуюць яе важныя дасягненні. Многія матэрыялы служаць асновай для прыняцця адпаведных мер рэагавання і кіраўнічых рашэнняў. Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта ўручыў калектыву газеты Ганаровую грамату Адміністрацыі Прэзідэнта. Найлепшыя журналісты былі адзначаны персанальнымі ўзнагародамі.

Міністр інфармацыі Лілія Ананіч падкрэсліла, што «СБ. Беларусь сегодня» крочыць у нагу з часам. Газета з'яўляецца найбуйнейшым медыяхолдынгам, яна пашырыла свой уплыў праз інтэрнэт-прастору, але пры гэтым не страціла друкаванага ўплыву. Акрамя таго, міністр адзначыла паспяховую сумесную работу выдання ў FM-эфіры з «Альфа-радыё» і работу тэлеканала «СБ. Беларусь сегодня».

Галоўны рэдактар «СБ. Беларусь сегодня» Павел Якубовіч звярнуў увагу на тое, што канкурэнцыя на інфармацыйным рынку не проста ўзмацняецца, але і становіцца ўсё больш жорсткай. Цяпер практычна кожны чалавек сам можа стаць сродкам масавай інфармацыі. Але пры гэтым, на думку Паўла Якубовіча, вельмі важна даваць правераную інфармацыю, якой можна давяраць. І, вядома, каб заставацца актуальным выданнем, трэба пастаянна расці, каб даваць нешта цікавае, новае сваёй аўдыторыі.

Бясспрэчным з'яўляецца той факт, што «СБ. Беларусь сегодня» мае вялікае значэнне ў палітычным і грамадскім жыцці нашай краіны і пры гэтым застаецца цікавай для людзей розных пакаленняў. Нездарма выданне дванаццаць разоў прызнавалася найлепшай грамадска-палітычнай газетай Беларусі па выніках Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ Міністэрства інфармацыі «Залатая Літара».

Святлана Бусько

busko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?