Вы тут

Штучны інтэлект рухае кітайскую эканоміку


Гэты накірунак адносіцца ў Паднябеснай да разраду стратэгічных.


Штучны інтэлект, які за апошнія гады атрымаў бурнае развіццё ў Кітаі, паступова становіцца новым рухавіком дынамічнага развіцця нацыянальнай эканомікі, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

"Мы можам ісці на абгон, толькі змяніўшы траекторыю руху", - заявіў заснавальнік і старшыня савета дырэктараў кампаніі Alibaba Ма Юнь на Першым сусветным інтэлектуальным кангрэсе, які адбыўся ў горадзе Цяньцзінь (Паўночны Кітай). Ён падкрэсліў, што штучны інтэлект становіцца новым напрамкам, якому абавязана паскоранымі тэмпамі нацыянальная эканоміка. 

На фоне бурнага развіцця новага раўнда прамысловай рэвалюцыі бесперапынна ўзнікаюць новыя рэсурсазберагальныя тэхналогіі, у тым ліку і штучны інтэлект. Па меры паскоранага развіцця і распаўсюджвання Інтэрнэту, апрацоўкі дадзеных суперкамп'ютарамі і з дапамогай іншых перадавых тэхналогій, штучны інтэлект уступае на новы гістарычны этап развіцця. "У бліжэйшыя 30-50 гадоў штучны інтэлект стане найбуйнейшай рухаючай сілай па садзейнічанні прагрэсу чалавецтва", - сказаў галоўны выканаўчы дырэктар і старшыня савета дырэктараў кампаніі Baidu Лі Яньхун. Паводле яго слоў, у 2016 годзе навукова-тэхнічныя гіганты свету інвеставалі ў сферу распрацоўкі штучнага інтэлекту 30 млрд долараў. 

Словазлучэнне "штучны інтэлект" прыцягвае ўсё большую ўвагу СМІ, так ў 2016 годзе яно павысілася ў гадавым вылічэнні на 632 працэнта, а ў першай палове бягучага года - яшчэ на 45 працэнтаў. На выставе тэхналогій штучнага інтэлекту, якая праводзілася ў рамках кангрэса, кітайскія прадпрыемствы прадставілі самыя разнастайныя найноўшыя прадукты галіны, сярод іх - робата, які дапамагае аформіць часовую прапіску пасля сканавання пасведчання асобы заяўніка, трэйлер, здольны даць інфармацыю аб аб'ектах грамадскага харчавання і забаўках паблізу пры атрыманні галасавога ўказання. Дзякуючы новым распрацоўкам у сферы штучнага інтэлекту робаты становяцца ўсё "разумней", што прымушае задумацца пра тое , ці не заменяць яны чалавечы род. "Падчас кожнай тэхналагічнай рэвалюцыі адбываецца знікненне некаторых прафесій, і адначасова, ствараюцца новыя працоўныя месцы", - заявіў Ма Юнь. Няма неабходнасці баяцца машын, якія, на яго думку, не змогуць замяніць людзей. "Штучны інтэлект абавязкова акажа велізарнае ўздзеянне на чалавецтва, тым не менш, чалавецтва і машына не з'яўляюцца супрацьлегласцямі", - падкрэсліў Ма Юнь. Ён прапанаваў развіваць ў робатаў здольнасць да навучання і дазволіць ім рабіць тое, што не па сілах людзям, а не тое, што чалавек здольны рабіць сам. 

Кітай з'яўляецца адным з сусветных лідараў па выкарыстанні мабільнага інтэрнэту, адзначыў заснавальнік карпарацыі Lenovo Лю Чуаньчжы. "Важна тое, што кітайскія прадпрыемствы валодаюць усімі неабходнымі рэсурсамі для садзейнічання навукова-тэхнічнаму развіццю ў будучыні", - дадаў ён.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.