Вы тут

У школу — з усмешкай!


Яго спецыялісты акажуць бясплатную псіхалагічную дапамогу першакласнікам і іх бацькам па падрыхтоўцы і адаптацыі да новага навучальнага асяроддзя. На індывідуальных кансультацыях вопытныя псіхолагі раскажуць, як справіцца са страхамі, звязанымі з паступленнем дзіцяці ў школу. Бацькі змогуць даведацца, як правільна паводзіць сябе, каб сын ці дачка хутка і лёгка ўліліся ў новы калектыў.


Дзеці паўдзельнічаюць у трэнінгу «Хачу ў школу!», які дапаможа ім зняць душэўнае і эмацыянальнае напружанне, якое ўзнікае пры адаптацыі да новых умоў. На семінарах-практыкумах для бацькоў «Гутаркі на школьным парозе» спецыялісты будуць расказваць пра псіхалагічныя асаблівасці 6—7-гадовага дзіцяці, пра тое, што такое школьная сталасць, як праяўляецца школьная дэзадаптацыя, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца бацькі і настаўнікі ў першыя гады навучання дзяцей, як развіваць і падтрымліваць у дзіцяці жаданне вучыцца.

Нязмушаная творчая абстаноўка заняткаў з псіхолагам дазволіць сфарміраваць у першакласніка станоўчае стаўленне да школы, настаўнікаў і аднагодкаў, а выкананне гульнявых і арт-тэрапеўтычных практыкаванняў дапаможа стаць больш упэўненым і разняволеным.

Усе семінары, трэнінгі і кансультацыі — бясплатныя. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па тэлефоне (017) 317-32-32.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?