Вы тут

У Мінадукацыі расказалі, як будуць адпачываць школьнікі


У Міністэрстве адукацыі расказалі, як будуць адпачываць школьнікі ў 2017/2018 навучальным годзе, каб бацькі маглі загадзя спланаваць іх канікулярны час.


Першая вучэбная чвэрць будзе доўжыцца ў беларускіх школах з 1 верасня па 28 кастрычніка. Другая — з 8 лістапада па 23 снежня. Трэцяя — з 8 студзеня па 24 сакавіка, а чацвёртая — з 2 красавіка па 31 мая.

Такім чынам, працягласць асенніх канікулаў складзе 10 дзён (з 29 кастрычніка па 7 лістапада ўключна). Зімой школьнікі будуць адпачываць 15 дзён (з 24 снежня 2017 года па 7 студзеня 2018 года) і вясной — 8 дзён (з 25 сакавіка па 1 красавіка).

Для навучэнцаў першых і другіх класаў у трэцяй вучэбнай чвэрці прадугледжаны дадатковыя зімовыя канікулы (з 12 па 18 лютага 2018 года) агульнай працягласцю 7 дзён. Летнія канікулы стартуюць для беларускіх школьнікаў 1 чэрвеня. Апошні дзень адпачынку — 31 жніўня. Такім чынам працягласць летніх канікулаў складзе 92 дні.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Калі вучыцца, а калі адпачываць?

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.