Вы тут

Цяпло вернецца з дажджамі і градам


Пасля кароткага перапынку ў Беларусь зноў прыйдзе спёка. Пра гэта паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. У першай палове тыдня надвор'е на тэрыторыі краіны будзе ў асноўным вызначаць зона павышанага атмасфернага ціску, яна і прынясе высокую тэмпературу.


Сёння, у аўторак, будзе пераважна без ападкаў. Толькі ноччу ў асобных раёнах Гомельскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і ранкам месцамі чакаецца слабы туман. Ноччу тэмпература паветра складзе 8—14 градусаў, удзень — 22—28 цяпла.

Заўтра ападкі таксама не прагназуюцца. Ноччу месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ў цёмны час сутак складзе 8—15 градусаў вышэй за нуль, удзень — 23—29, у асобных раёнах Брэсцкай вобласці слупок тэрмометра пакажа +30.

Пасля гэтага ў Беларусь прыйдуць паўднёвыя вятры, і ў краіну пачнуць паступаць яшчэ больш цёплыя паветраныя масы з паўднёвых шырот, а тэмпература стане паступова павышацца. Большая частка краіны застанецца ў вобласці высокага атмасфернага ціску, а на паўночным захадзе будзе заўважны ўплыў атмасфернага фронту з Заходняй Еўропы.

У чацвер у асобных раёнах па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу месцамі слабы туман. У цёмны час сутак слупок тэрмометра падымецца да адзнакі 11—18 вышэй за нуль, удзень — да 24—29 градусаў. На паўднёвым захадзе ноччу чакаецца 19—20, удзень — 30—34.

Паводле папярэдніх прагнозаў, канец тыдня будзе багатым на дажджы. У пятніцу яны пройдуць пераважна на паўночным захадзе краіны, тэмпература ўначы 15—21, удзень — 26—32, па поўдні — да плюс 34. У суботу па захадзе магчымы дажджы і навальніцы, днём у асобных раёнах залевы з узмацненнем ветру парывамі да 15—20 метраў за секунду і градам. Ноччу тэрмометр будзе паказваць 15—21, удзень — 27—34, месцамі па паўночным захадзе — плюс 20—26. У нядзелю атмасферы фронт будзе рухацца ў бок усходу і прынясе дажджы з навальніцамі, моцным ветрам і градам на большую частку тэрыторыі краіны. Прагназуецца кантрасная тэмпература: уначы 13—20,
удзень ад 19—21 па паўночным захадзе да 29—31 па ўсходзе.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».