«Парламентарыі рыхтуюць да першага чытання на восеньскай сесіі законапраект аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Банкаўскі кодэкс Беларусі. Акцэнт у ім зроблены на пытаннях абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг. Так, чалавек, які атрымаў крэдыт, на працягу 14 каляндарных дзён зможа датэрмінова яго вярнуць, пагасіць цалкам або часткова, не паведамляючы пры гэтым папярэдне крэдытадаўцу. Частка паправак закліканая ліквідаваць пытанні, звязаныя з выкананнем банкам сваіх абавязацельстваў пасля адклікання ў яго ліцэнзіі на банкаўскую дзейнасць. Змяняецца чарговасць задавальнення патрабаванняў укладчыкаў і іншых крэдытораў банка. Першымі будуць фізасобы, уладальнікі аблігацый і арганізацыі, якія ажыццяўляюць гарантаванае вяртанне банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб».
Таццяна Падаляк на працягу 20-гадовай работы ў «Звяздзе» ажыццявіла нямала патрыятычных праектаў.
Народжаныя пад знакам «Звязды».
Міхаіл Шыманскі аддаў журналістыцы звыш 70 гадоў.
У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.