Вы тут

Да помніка Уладзіміру Амельянюку ўсклалі кветкі


Учора члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Васіль Бараннік, Адам Кавалька і Валянціна Ражанец усклалі кветкі да помніка Герою Савецкага Саюза Уладзіміру Амельянюку, які рэдагаваў «Звязду» ў 1942 годзе.


Ша­ну­ю­чы тра­ды­цыі, кі­раў­ні­кі Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да» ўскла­лі квет­кі да па­мят­ных зна­каў,  якія ўша­ноў­ва­юць подз­віг звяз­доў­цаў у га­ды вай­ны.

Помнік знаходзіцца каля Чырвонага касцёла ў Мінску. На гэтым месцы ў маі 1942-га адважны падпольшчык і журналіст быў забіты... Але памяць пра яго жыве, у тым ліку сярод мінчан: адна са сталічных вуліц названа яго імем.

Члены Палаты прадстаўнікоў успомнілі доўгі шлях, які газета «Звязда» прайшла разам са сваімі чытачамі: падчас вайны клікала на барацьбу з ворагам, пасля — аднаўляла гаспадарку. Сёння газету «Звязда» і Палату прадстаўнікоў аб'ядноўвае шматгадовае дзелавое супрацоўніцтва.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Загаловак у газеце: Памяць жыве

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.