Вы тут

Градус паветра расце. Чакаецца да +35


Спякота да 35 градусаў чакаецца ў Беларусі ў выхадныя дні, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. У дзённы час на большай частцы тэрыторыі краіны тэмпература паветра дасягне 30—34 градусаў цяпла, месцамі па Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да плюс 35.


У пятніцу надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і вельмі цёплая паветраная маса трапічнага паходжання. Ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём пераважна на поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У некаторых раёнах пры навальніцах магчымы моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—22 м/с. Тэмпература ноччу складзе 15—21 градус вышэй за нуль, днём — 30—34 градусы, месцамі па Брэсцкай вобласці — плюс 35, па поўначы краіны будзе плюс 26—29.

Надвор'е ў суботу, 12 жніўня, абумовяць вельмі цёплыя паветраныя масы трапічнага паходжання. Ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём у некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература ноччу складзе 16—21 градус вышэй за нуль. Днём — 28—34 градусы цяпла, месцамі па Брэсцкай вобласці — да плюс 35.

У нядзелю, 13 жніўня, спякота пачне паступова адыходзіць на ўсход. Надвор'е будзе вызначаць у асноўным атмасферны фронт, які павольна перамяшчаецца з Заходняй Еўропы. Ноччу месцамі, днём у паўночна-заходніх і цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу складзе 16—22 градусы вышэй за нуль. Днём — 26—33 градусы цяпла, па захадзе — плюс 19—25 градусаў.

Таксама ў Гідрамеце паведамілі, што тэмпература вады на Заходняй Дзвіне і Нёмане складае 20—22 градусы цяпла, Дняпры — плюс 21—23, Бярэзіне — плюс 19—22, Сожы — плюс 21—23, на Прыпяці — плюс 22—24, Заслаўскім вадасховішчы — плюс 20, Вілейскім вадасховішчы і возеры Нарач — плюс 21, у найбліжэйшыя дні вада працягне прагравацца.

У панядзелак, 14 жніўня, захаваецца ўплыў франтальнага падзелу, днём на заходнія раёны пачне распаўсюджвацца зона павышанага атмасфернага ціску. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па ўсходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 10—17 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе — да плюс 19. Днём — 19—26 градусаў цяпла. У аўторак і сераду надвор'е будзе фарміраваць у асноўным зона павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца цёплае камфортнае надвор'е. У аўторак будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 8—15 градусаў вышэй за нуль, днём — плюс 20—26.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.