Вы тут

Афіцыйнае беспрацоўе за ліпень знізілася


На пачатак жніўня ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў краіне склаў 0,7 працэнта. Гэта на 0,1 працэнтнага пункта менш, чым было месяц таму.


Доля незанятых грамадзян зменшылася ў некаторых абласцях: у Брэсцкай і Віцебскай — да 0,9 працэнта, у Гомельскай і Магілёўскай — да 0,8 працэнта (у параўнанні з ліпенем паказчыкі знізіліся на 0,1 працэнтнага пункта). А вось у астатніх рэгіёнах без змен. На Гродзеншчыне ўзровень афіцыйнага беспрацоўя складае 0,8 працэнта, на Міншчыне — 0,7 працэнта, у сталіцы — 0,4 працэнта.

У Мінпрацы і сацабароны тлумачаць, што гэта традыцыйная для лета сітуацыя. Вакансій становіцца больш (за кошт часовых і сезонных работ), а саіскальнікаў менш (хтосьці вырашае на гэты час адпачыць, заняцца гаспадаркай на ўласным участку). Такая тэндэнцыя захоўваецца і ў верасні. Колькасць зваротаў у службы занятасці пачынае расці з кастрычніка. У тым ліку і таму, што работу шукае моладзь, якая не паступіла ў каледжы і ўніверсітэты.

За ліпень колькасць вакансій вырасла амаль на тысячу. Цяпер у базе — каля 55 тысяч прапаноў. З іх палова — з заробкам менш за 400 рублёў. 38 працэнтаў вакансій мае заработную плату ў 400—600 рублёў, яшчэ 12 працэнтаў — працоўныя месцы, дзе абяцаюць больш за 700 рублёў у месяц (з іх толькі 2,7 працэнта — з заробкам у тысячу рублёў).

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».