У Першамайскі РУУС сталіцы паступіла заява аб крадзяжы мікрахвалевай печы і набору каструль у грамадзянкі. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку было ўстаноўлена, што злачынства здзейсніў сын заяўніцы.
Не знайшоўшы грошай для таго каб набыць спіртное, 28-гадовы беспрацоўны мінчанін вырашыў прадаць мікрахвалевую печ, якая належала яго маці. На гэтым зламыснік выручыў 60 рублёў. Пры продажы тавару пакупнікі пацікавіліся, ці не прадае мужчына яшчэ што-небудзь. Пры гэтым удакладнілі — цікавяць каструлі. Нядоўга думаючы, малады чалавек узяў з дому такі набор, які прадаў тым жа людзям за 25 рублёў. Усе выручаныя грошы хлопец у выніку выдаткаваў на спіртное. Па артыкуле за крадзеж яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў. Раней малады чалавек ужо неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.
Сяргей РАСОЛЬКА
Немагчыма злічыць, колькі таленавітых людзей жыве ў Беларусі. Часам вялізны талент можна знайсці нават у невялікай вёсачцы.
У сезон адпачынкаў і канікул рызыка траўміравання грамядзян узрастае.
Калі 23 чэрвеня тэмпература паветра была блізкай да кліматычнай нормы.