Вы тут

Навесці элементарны парадак


Сітуацыя на праблемным камунальным унітарным сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Глыбачаны» ва Ушацкім раёне будзе ўзята пад жорсткі кантроль. Пра гэта заявіла ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава па выніках наведвання згаданага прадпрыемства.


«Сказаць, што гэта праблемная гаспадарка, значыць, не сказаць нічога. Сапраўды, сітуацыя вельмі складаная, нягледзячы на тое, што тут няма праблем з палівам, ёсць дзве зернесушылкі, гаспадарка ўкамплектавана механізатарамі, хоць 50% — гэта прыцягнутыя людзі з іншых арганізацый. Разам з тым тут абсалютна няма культуры вытворчасці, усё ў занядбаным стане», — канстатавала Наталля Качанава, падкрэсліўшы, што ў «Глыбачанах» у першую чаргу неабходна навесці элементарны парадак. Тады, паводле яе слоў, у людзей будзе больш жадання і імкнення працаваць на вынік.

Адказваючы на пытанне, ці будзе яна і далей наведваць падобныя праблемныя сельгаспрадпрыемствы, Наталля Качанава адказала: «Адназначна». У працяг гэтага кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта нагадала, што Аляксандр
Лукашэнка на селектарнай нарадзе выразна паставіў задачу: кіраўнік раёна павінен займацца перш за ўсё такімі праблемнымі прадпрыемствамі. Добрыя прадпрыемствы працуюць якасна, там моцныя кіраўнікі. «І такіх шмат у нас па краіне. Я была ў Брэсцкай вобласці, бачыла такія прадпрыемствы, дзе і культура вытворчасці, і чысціня, і парадак, і добрыя палі. Трэба займацца менавіта такімі праблемнымі прадпрыемствамі», — рэзюмавала яна, дадаўшы, што сітуацыя ў «Глыбачанах» будзе выпраўлена.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».