Вы тут

Трэба павышаць нараджальнасць


Ці магчымая даплата жанчынам падчас дэкрэта?

Каб быць эфектыўным, Кодэкс аб здароўі павінен мець пад сабой падрыхтаваную глебу. Такую думку аб новым для краіны дакуменце выказаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці і начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзяркач.


«Каб быць эфектыўным, новы дакумент аб здароўі павінен мець пад сабой падрыхтаваную глебу. У адваротным выпадку, нават пры наяўнасці матэрыяльна-тэхнічнай базы, высокім узроўні медыцыны і іншых службаў, але пры адсутнасці свядомасці людзей, мы нічога зрабіць не зможам», — лічыць сенатар.

Таксама Юрый Дзяркач у інтэрв'ю газеце «Витебские вести» расказаў пра разгледжаныя камісіяй законапраекты. «Адна з самых важных, на мой погляд, тэм датычыцца матывацыі да нараджэння дзяцей і стварэння дадатковых умоў для маладой сям'і. Цяпер разглядаецца законапраект аб тым, каб жанчыны, якія маюць больш за адно дзіця і знаходзяцца ў дэкрэтным водпуску, атрымлівалі даплаты і на іншых непаўналетніх дзяцей. Паступова дзяржпадтрымка сем'яў з дзецьмі павялічваецца. І гэта як ніколі дарэчы. У Беларусі назіраецца зніжэнне колькасці жанчын актыўнага дзетароднага ўзросту, паколькі ў яго пачало ўступаць малаколькаснае пакаленне 1990-х гг. Паступовае зніжэнне ўзроўню нараджальнасці рэгіструецца ва ўсіх рэгіёнах. У нас такую негатыўную тэндэнцыю ўдалося кампенсаваць за кошт павелічэння колькасці нараджэння другога, трэцяга і наступнага дзяцей, у чым не апошнюю ролю адыгрываюць прэферэнцыі для шматдзетных сем'яў», — паведаміў член Савета Рэспублікі.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?