Учора Індыя адсвяткавала свой 70-ты Дзень Незалежнасці. І сёлета, дарэчы, Беларусь і Індыя адзначаюць 25-гадовы юбілей дыпламатычных адносін. Пра перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва расказаў на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі спадар Саксена Панкадж.
Ён паведаміў, што таваразварот паміж нашымі краінамі па выніках 2016 года склаў прыкладна 40 мільёнаў долараў. У той жа час яшчэ ў 2015 годзе ставілася мэта давесці адпаведны паказчык да аднаго мільярда долараў. Ці рэальная задача? На думку дыпламата, рэальная. Трэба толькі задзейнічаць усе тыя рэсурсы, якія мы маем. Буйная беларуская кампанія плануе імпартаваць з Індыі скуру для абутку. А Аршанскі льнокамбінат наладжвае кантакты з індыйскім партнёрам, які спецыялізуецца на вытворчасці тканін і адзення. На думку пасла, імпартаваных з Індыі прадуктаў магло б быць больш на беларускіх прылаўках.
Яшчэ адзін фактар, які дапаможа павялічыць двухбаковы таваразварот, — стварэнне паміж Індыяй і Еўразійскім эканамічным саюзам зоны свабоднага гандлю. Перамовы аб падпісанні адпаведнага дагавора знаходзяцца, гаворачы мовай дыпламатаў, у актыўнай фазе.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.