Вы тут

Беларус загінуў у ДТЗ у Калужскай вобласці


У дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося ў Калужскай вобласці, загінуў адзін грамадзянін Беларусі, дзевяць нашых суайчыннікаў былі шпіталізаваны.


Консульская служба пасольства Беларусі ў Расіі са спасылкай на інфармацыю ДІБДР паведаміла, што на 138-ым кіламетры Калужскай шашы аўтадарогі Масква—Малаяраславец—Рослаўль адбылося ДТЗ з удзелам двух транспартных сродкаў, якія маюць беларускую рэгістрацыю. Усе пацярпелыя беларусы шпіталізаваны ў Малаяраславецкую цэнтральную раённую бальніцу і Калужскую абласную бальніцу. Адзін з іх знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, усе пацярпелыя пражываюць у Гомельскай вобласці, за выключэннем аднаго жыхара Гродзенскай вобласці. Загінулы з'яўляўся жыхаром Калінкавічаў. Ідзе ўдакладненне звестак па астатніх пасажырах (у транспартных сродках знаходзілася 37 грамадзян Беларусі), інфармацыя накіроўваецца ў абласныя УУС для інфармавання сваякоў. Консульская служба пасольства знаходзіцца ў пастаянным кантакце з медыцынскімі ўстановамі, УУС і ДІБДР рэгіёна. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля «Фольксваген Мультывэн» выехаў на паласу сустрэчнага руху, затым у кювет, што пацягнула датычнае сутыкненне аўтамабіля «Мерседэс-Бенц» (Тонар) з аўтобусам «Неаплан»

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».