Вы тут

Унікальны заплыў «на чым папала» прайшоў на Аўгустоўскім канале


Гэта відовішча ўжо трэці год запар здзіўляе сваім нестандартным падыходам. Удзельнікі, а іх набіраецца каля 20, плывуць хто на чым здатны — і на будаўнічай пляцоўцы, і на Эйфелевай вежы, і ў кампаніі са знакамітым Сальвадорам Далі. Сёлета аварыйныя службы яшчэ раз звярнулі ўвагу на меры бяспекі, а камунальнікі прызвалі да збору другаснай сыравіны. Усе ўдзельнікі шчасліва дабраліся да фінішу.


Гэта адно з тых мерапрыемстваў, якое хочацца ўбачыць дзеля ўласных эмоцый. І такіх аматараў на канале сабралася некалькі тысяч, як вызначылі арганізатары. Вядома, значную частку склалі самі ўдзельнікі незвычайнага заплыву. Напрыклад, з Ваўкавыска прыехала цэлая каманда моцных мужчын, каб выгрузіць вялікі МАЗ, хоць ён і быў зроблены з лёгкага пластыку і пенапласту. Здавалася, што смеццявоз ідзе сваім ходам па вадзе. Камунальнікі такім чынам яшчэ раз звярнулі ўвагу на раздзельны збор смецця. Напрыклад, летась яны плылі на пэт-бутэльках.

Металічныя бочкі, шыны, балоны — усё ішло ў ход, каб надаць пляцоўкам устойлівасць. Праўда, на гэты падводны «фундамент» мала хто звяртаў увагу. Куды цікавей было назіраць за тым, што плыло наверсе. А тут узвышалася Эйфелева вежа (Смаргонскі раён), плыў «Хутарок у Зосі» (Слонімскі раён), з гастрольным турам прыбыла Верка Сярдзючка (прадпрымальнік Тамара Казлоўская).

Весела плыла вялікая будаўнічая пляцоўка з дымам, веласіпедная паркоўка, на якой размясцілася цэлая група спарстменаў-аматараў, вядома ж, пірацкія караблі і нават акула Маша. У гонар 15-годдзя БРСМ члены гродзенскай арганізацыі пусцілі па вадзе вялікі святочны торт. На вёслы селі прадстаўнікі студэнцкіх атрадаў, валанцёры. Работнікі газавай службы прыплылі на сваім «фірмавым» аўтамабілі, і не проста так, а з феерверкам. Прадстаўнікі хімічнай галіны перасцяраглі ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Свае плывучыя сродкі прадставіў кожны раён вобласці і горад Гродна. На канал прыплыў нават сам Сальвадор Далі ў чорным фраку і цыліндры. Плот Гродзенскага раёна пад назвай «Гала» з вялікім белым яйкам пасярэдзіне адразу прыцягнуў увагу. Тут знаходзілася многа невядомых істот, наперадзе былі ўсталяваны вялікія чырвоныя вусны. Ідэю ажыццявілі ў СПК «Прагрэс-Верцялішкі», прадстаўнікі якога пабывалі ў Іспаніі і вельмі былі ўражаны творчасцю знакамітага мастака. Плывучы сюррэалізм не пакінуў абыякавымі і членаў журы, яны прысудзілі яму Гран-пры. Дарэчы, намінацый было нямала: і самы непатапляльны, і самы арыгінальны, і самы музыкальны...

Трэба сказаць, што ідэя такіх заплываў «на чым папала» перанята ад польскіх суседзяў. На тым баку Аўгустоўскага канала яны праводзяцца ўжо больш за 20 гадоў. У гродзенцаў заплыў стаў кульмінацыяй «Свята мора», новага мерапрыемства, якое будзе традыцыйна праходзіць на канале ў жніўні. Зараз у яго арганізацыі прынялі ўдзел упраўленне спорту і турызму аблвыканкама, Гродзенскі райвыканкам, БРСМ.

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

З чым звязана такая восеньская зменлівасць надвор’я і калі чакаць першы снег.

Грамадства

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. Буйныя крэдыты зараз лепш не браць. Паспрабуйце прывесці думкі і пачуцці ў парадак. І перастаньце гібець, зазірніце ў сябе, ураўнаважце эмацыянальны стан. Зараз самы час для наладжвання згубленых сувязяў, якія спатрэбяцца ў найбліжэйшай будучыні. Не забывайце пра родных і блізкіх.

Спорт

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Міністр спорту і турызму пра жыццё беларускага спорту. Шчыра і аб’ектыўна.