Праходжанне паласы перашкод, падрыхтоўка страў і інтэлектуальныя спаборніцтвы. Гэта і не толькі адчула на сабе моладзь Міншчыны. Маладзёжны фестываль актыву Мінскай абласной арганізацыі БРСМ «Васільковы вянок — 2017» праходзіў цягам трох дзён у Любанскім раёне.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў Мінскай вобласці. Каманды паспаборнічалі ў спартыўных конкурсах: пляжны валейбол і футбол, праходжанне паласы перашкод. У праграме — спаборніцтвы па рыбнай лоўлі і гатаванні страў. Праявіць кемлівасць і крэатыўнасць удзельнікі фестывалю змаглі ў конкурсах візітовак і абароны лагера. Усяго ў злёце прынялі ўдзел трынаццаць каманд Мінскай вобласці. Па выніках фестывалю першае месца раздзялілі дзве каманды — з Клецкага і Мінскага раёнаў. Менавіта яны змаглі найбольш ярка праявіць сябе ў творчасці, спорце, прадэманстраваўшы самы моцны і дружны «Васільковы вянок».
Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара
Любанскі раён
Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.
Не выявіць ні секунды абыякавасці.