Адна з найбуйнейшых сетак супермаркетаў у Швейцарыі пачне прадаваць прадукты харчавання з насякомых, паведамляе Thе Guаrdіаn.
21 жніўня ў некаторыя крамы паступяць катлеты і фрыкадэлькі, вырабленыя з мучных чарвякоў і агародніны. Іх вырабляе швейцарскі стартап Еssеntо, які сцвярджае, што такая ежа смачная, пажыўная і не такая небяспечная для навакольнага асяроддзя, як мяса сельскагаспадарчых жывёл.
У маі Швейцарыя стала першай еўрапейскай краінай, дзе дазволены продаж харчовых прадуктаў, у склад якіх уваходзяць цвыркуны, конікі і мучныя чарвякі. Па законе насякомыя павінны вырошчвацца пад строгім наглядам, прычым першыя тры пакаленні нельга ўжываць у ежу. З-за гэтага абмежавання вытворцам спатрэбілася некалькі месяцаў, каб вырасціць першых лічынак, прыдатных для продажу ў крамах. Мучныя чарвякі лічацца адным з самых распаўсюджаных кармавых беспазваночных. Іх выкарыстоўваюць у якасці корму для птушак, дробных звяркоў, амфібій, рэптылій, буйных акварыумных рыб, а таксама ў якасці прынады пры рыбнай лоўлі.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.