Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні вы можаце атрымаць прывабную дзелавую прапанову. У панядзелак магчымы знаёмствы з карыснымі людзьмі. Калі на мінулым тыдні вы былі дастаткова сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то цяпер вам забяспечаны поспех на працы і нават павышэнне па службе. Намячаецца вырашэнне, хоць і не зусім паспяховае, вашай сур'ёзнай, даўно хвалюючай праблемы. У зносінах з блізкімі людзьмі будзьце максімальна тактоўныя, сямейныя сваркі абсалютна не патрэбныя.

ЦЯЛЕЦ. Дайце людзям, якія вас акружаюць, на гэтым тыдні больш свабоды ў выбары, не цісніце на іх сваім аўтарытэтам. У сераду не адкладайце ніякіх спраў дзеля задавальнення пагаварыць з чалавекам, якога вы даўно не бачылі. Лепш наогул не змяняць у гэты дзень свае планы. У канцы тыдня пачне шанцаваць у справах, якія патрабуюць ад вас ініцыятывы і творчасці. У пятніцу можаце атрымаць запрашэнне — яго варта прыняць, бо вы як мінімум здабудзеце цікавага суразмоўцу.

БЛІЗНЯТЫ. Не імкніцеся любой цаной дасягнуць жаданай мэты. Чым менш намаганняў вы будзеце прыкладаць, тым хутчэй усе планы рэалізуюцца і мары ажыццявяцца. У аўторак можна чакаць прыбытак або цікавыя дзелавыя прапановы. Серада і пятніца могуць аказацца днямі паездак і сустрэч з сябрамі і знаёмымі. У пятніцу рэкамендуецца завяршыць справы, пачатыя раней. У выхадныя змена месцаў і ўражанняў — галоўны складнік поспеху.

РАК. Паспрабуйце зрабіць так, каб самалюбства і ганарыстасць не перашкодзілі вам жыць. Добра было б крыху паменшыць свой апетыт у фінансавай сферы. На шляху да высокіх дасягненняў істотнай перашкодай можа стаць ваша коснасць і кансерватызм. У сераду, выкарыстоўваючы свае здольнасці, зможаце дасягнуць поспеху. У пятніцу спатрэбіцца сабранасць, не марнуйце каштоўны час на пустыя размовы, прывядзіце ў парадак думкі, канкрэтызуйце планы і вы пацешыцеся іх паспяховай рэалізацыяй.

ЛЕЎ. Добры час для калектыўнай дзейнасці, сустрэч з сябрамі, сумесных праектаў. Шмат карысці можа прынесці аднаўленне старых знаёмстваў і дзелавых сувязяў. Накіроўвайце сваю энергію на рашэнне праблем, якія патрабуюць актыўнасці і напорыстасці, але не забывайце і пра вытрымку і цярпенне. Не варта нікога крыўдзіць. У асабістым жыцці перыяд не такі спрыяльны, тут якраз лепш устрымацца ад актыўных дзеянняў, заняць чакальную пазіцыю.

ДЗЕВА. Упэўненасць у сваіх сілах адкрые вам многія дзверы і забяспечыць поспех. Палепшацца адносіны з калегамі і начальствам, што вельмі станоўча адаб'ецца на прадукцыйнасці працы, хоць і можа крыху падоўжыць працягласць працоўнага дня. Праявіце ініцыятыву і прадпрымальнасць, нават калі гэта адобраць далёка не ўсе. Паспрабуйце не занадта кусаць апанентаў у спрэчцы, даказваючы сваю правату. Адкіньце ўсе непатрэбныя дробязі і мітусню, засяродзьцеся на самым галоўным, і ўсё абавязкова атрымаецца.

ШАЛІ. З'явіцца шанц прасоўвання па кар'ернай лесвіцы. Лепш за ўсё будуць вырашацца паўсядзённа-руцінныя пытанні. Нягледзячы на прагу да дзейнасці, якая апаноўвае вас, паспрабуйце ўтаймаваць сваю стараннасць, бо ў другой палове тыдня ўзрасце імавернасць памылак, самападману, з-за чаго вы рызыкуеце падарваць свой прэстыж. Чацвер і пятніца больш падыходзяць для аналізу, чым для рашучых дзеянняў. У суботу магчымая падвышаная ранімасць, так што ўзмоцненыя сацыяльныя кантакты непажаданыя, яны могуць прывесці да адмоўных эмацыйных рэакцый.

СКАРПІЁН. Наступны тыдзень выдатна падыходзіць для творчай працы. Самы час выкарыстоўваць сваю дзелавую хватку, падмацаваўшы дзеянні інфармаванасцю і надзейнымі сувязямі. Аўторак і субота — удалыя дні для запланаваных паездак. У чацвер магчымыя навіны, якія вельмі парадуюць. Вам выплацяць даўгі, пра якія вы ўжо амаль забыліся. Да таго ж з'явіцца крыніца дадатковага заробку.

СТРАЛЕЦ. Ёсць усе шанцы ажыццявіць жаданае, але наўрад ці знойдзецца на гэта рашучасць. Вазьміце каго-небудзь у кампанію, так будзе прасцей. У аўторак на пытанні навакольных, якія імкнуцца быць у курсе ўсіх падзей вашага асабістага жыцця, лепш не адказваць, у гэты дзень вакол будзе нямала плётак. Затое можна смела дэманстраваць свае творчыя дасягненні — ёсць шанц праславіцца. У чацвер варта пагутарыць з начальствам, можаце аказацца карысныя, гэта прасуне вас на новую прыступку кар'ернай лесвіцы.

КАЗЯРОГ. Тыдзень спрыяльны для дасягнення трывалага поспеху па ўсіх франтах. І, калі, вядома, у дадзены момант вы не грэеце арганізм на сонейку, рыхтуйцеся добра папрацаваць, выяўляючы ўвесь свой вопыт, фантазію, энергію і інтуіцыю. Разарвіце непатрэбныя сувязі, якія вас абцяжарваюць, пазбаўцеся ад ілюзій і памылак. У выніку, вызваліўшыся ад баласту непатрэбных перажыванняў, станеце вольныя, і, дзякуючы энергіі і абаянню, у вас з'явяцца новыя сябры і новыя партнёры.

ВАДАЛЕЙ. На гэтым тыдні магчыма ўдалае вырашэнне вельмі заблытанай праблемы, што, у сваю чаргу, можа падштурхнуць вас да даволі рызыкоўных захадаў. У прафесійнай сферы пажадана не вылучацца, а лепш праяўляць згоду з інтарэсамі калектыву. У аўторак не варта планаваць новых спраў. Пятніца спрыяльная для творчасці і наладжвання асабістага жыцця. У выхадныя адпраўляйцеся за горад разам з сям'ёй.

РЫБЫ. На гэтым тыдні паспрабуйце вызначыць прыярытэтныя задачы, і дасягняце жаданай мэты, калі, вядома, не перастарацца ў барацьбе з эмоцыямі. Удалае рашэнне сур'ёзнай праблемы ў панядзелак дазволіць адчуць гонар за ўласную персону і можа палепшыць матэрыяльны дабрабыт. У чацвер давядзецца абараняць інтарэсы сваёй сям'і, аднак не пераходзьце межаў дазволенага. У нядзелю неабходна трохі пабыць у адзіноце і сабрацца з думкамі для новага рыўка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».